5 траўня 2024, Нядзеля, 8:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Іван Кавальчук нават у СІЗА рэканструюе замак

4
Палітвязень Іван Кавальчук нават у СІЗА рэканструюе замак
ІВАН Кавальчук

Патрыёт не зламаны і працягвае займацца любімай справай.

Ужо амаль тры месяцы ў СІЗА ўтрымліваюць 25-гадовага студэнта БНТУ Івана Кавальчука. Ён, разам з іншымі абвінавачанымі, праходзіць па так званай «справе патрыётаў», піша nn.by.

Студэнт-архітэктар Іван Кавальчук вучыўся на апошнім шостым курсе, нават у зняволенні ён працягвае працаваць над дыпломам, звязаным з аднаўленнем Мядзельскага замка.

«Мой брат Iванка моцны духам чалавек. Нягледзячы на ўсе абставiны, якiя з iм адбылiся i адбываюцца апошнiм часам, ён не страчвае час дарма, — расказвае «Нашай Ніве» брат Івана Аляксей Кавальчук. — Акрамя самаразвiцця (чытання кнiг i вывучэння польскай мовы), ён шмат часу праводзiць за напiсаннем сваёй дыпломнай працы, тэмай якога з’яўляецца аднаўленне i рэканструкцыя Мядзельскага замка. Iван скончыу 6 курс Архiтэктурнага факультэта БНТУ, засталася толькi абарона дыплома.

Дагэтуль не засталося нiякiх выяваў i малюнкаў, як замак выглядаў раней, але на падставе ранейшых раскопак i даследаванняў, у якiх Іван i сам браў удзел у валанцёрскай групе, брат зрабiў вялiкую працу.

На канфiскаваным ноўтбуку знаходзiцца ягоная праца з 3D-мадэллю замка. Каб даведацца як выглядаў замак, брат шматразова звяртаўся ў архiвы Швецыi, бо менавiта шведы зруйнавалi яго. На гэтае яго натхніў і дапамагаў сябра Руслан Шошын [журналіст польскай газеты Rzeczpospolita — «НН»].

Я з упэўненасцю магу сказаць, што гэта будзе вялiкi унёсак у гiсторыю Беларусi i яе развiццё. Асаблiва мне было б прыемна даведацца, што ў хуткім часе мой сын зможа даведацца са школьнага падручнiка, што быў Мядзельскi замак i як ён выглядаў.

Я вельмi удзячны за дапамогу выдатнаму хлопцу Змiтру Савельеву, якi сам раней навучаўся ў БНТУ i якi выклiкаўся дапамагчы Iвану з напiсаннем ягонай працы.

Калi гэта не ўнiкальны выпадак напiсання дыплома, то, пэўна, не так шмат было такіх выпадкаў, а як гэтае лiставанне адбываецца — глядзiце на прыкладзе аднаго з лістоў.

I нашыя ўлады лiчаць такiх людзей, якiя працуюць для нашай з вамi спадчыны, злачынцамi» - абураецца брат Івана Кавальчука.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках