5 траўня 2024, Нядзеля, 8:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Столтэнберг: NATO будзе сачыць за вучэннямі Беларусі, Расеі і Кітая каля межаў Літвы

Столтэнберг: NATO будзе сачыць за вучэннямі Беларусі, Расеі і Кітая каля межаў Літвы
Енсам Столтэнберг
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Беларусь у адпаведнасці з Венскім пагадненнем павінна забяспечыць празрыстасць і прагназаванасць манеўраў «Захад - 2017».

NATO будзе ўважліва сачыць за правядзеннем вайсковых вучэнняў паблізу ад краін Балтыі, уключаючы сумесныя вучэнні з Беларуссю і Кітаем, заявіў у аўторак генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг, які знаходзіцца ў Літве, паведамляе delfi.lt.

Кіраўнік Альянсу заклікаў да забеспячэння празрыстасці пры правядзенні ў канцы чэрвеня сумесных вучэнняў у Балтыйскім моры вайсковых караблёў Расеі і Кітая, а таксама маючых адбыцца ў верасні вучэнняў Расеі і Беларусі «Захад - 2017».

Кітайскія СМІ ў панядзелак паведамілі пра тое, што ў хуткім часе тры вайсковыя караблі далучацца да расейскіх караблёў і разам правядуць вучэнні блізу Санкт-Пецярбурга і Калінінградскай вобласці. Паведамляецца, што ў іх будуць задзейнічаны і кітайскія гелікоптэры.

Столтэнберг журналістам у Ёнаўскім раёне сказаў, што Альянс уважліва сочыць за ўсёй вайсковай дзейнасцю каля тэрытарыяльных вод NATO.

Расея і Кітай сумесныя вучэнні Joint Sea рыхтуюць па чарзе з 2012, але некаторыя назіральнікі звярнулі ўвагу, што гэтым разам яны пройдуць у Балтыйскім моры напярэдадні візіту лідара ЗША ў Польшчу. «Мы маем намер вельмі ўважліва сачыць за правядзеннем вучэнняў «Захад»... Мы заклікаем Расею і Беларусь у адпаведнасці з Венскім дакументам забяспечыць празрыстасць і прагназаванне. Так мы працуем у фармаце Рады NATO-Расея, каб у нас было больш празрыстасці як у вайсковых магутнасцях, так і ў дачыненні да вучэнняў. Гэта важна заўсёды, але асабліва цяпер, калі мы бачым вялікі вайсковы кантынгент блізу межаў нашага рэгіёну», - указаў кіраўнік NATO.

Літоўская вайсковая разведка сцвярджае, што ў ходзе «Захаду» Расея і Беларусь будуць імітаваць вайсковы канфлікт з NATO, таму магчымыя правакацыі на мяжы. На сумеснай прэс-канферэнцыі прэзідэнт Даля Грыбаўскайтэ сказала, што NATO, умацаваўшы вайсковыя магутнасці ва Усходняй Еўропе, прадэманстравала рашучасць забяспечыць абарону, але Літва будзе імкнуцца да яшчэ больш хуткага прыняцця рашэнняў і да ўзмацнення сіл паветранай абароны ў рэгіёне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках