5 траўня 2024, Нядзеля, 10:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністарка ўзброеных сіл Францыі сышла ў адстаўку

Міністарка ўзброеных сіл Францыі сышла ў адстаўку
ФОТА: REUTERS / BENOIT TESSIER

Сільві Гулар прыняла такую пастанову, каб «давесці сваю шчырасць».

Міністарка ўзброеных сіл Францыі Сільві Гулар наважыла сысці з гэтай пасады ў сувязі з абвінавачваннямі ў фіктыўным працаўладкаванні, вылучанымі ў адрас яе партыі «Дэмакратычны рух», паведамляе «Нямецкая хваля».

Як заявіла сама Гулар у аўторак, 20 чэрвеня, яна звярнулася да прэзідэнта краіны Эмануэля Макрона з просьбай выключыць яе са складу новага ўрада. Паведамляецца, што Макрон задаволіў яе прашэнне аб адстаўцы.

Раней французская пракуратура пачала папярэдняе расследаванне ў сувязі з інфармацыяй аб тым, што партыя «Дэмакратычны рух», блізкая да Эмануэля Макрона, афармляла сваіх функцыянераў у якасці памочнікаў дэпутатаў Еўрапарламента, аплачваючы ўласныя расходы з парламенцкага бюджэту.

Сільві Гулар, доўгі час працавала еўрадэпутаткай, раней у справе не фігуравала, але заявіла, што хоча «свабодна» давесці сваю сумленнасць, калі следства мае намер праверыць дзейнасць яе ранейшых памочнікаў у Еўрапарламенце. Магчымая палеміка ў гэтым пытанні не спалучаецца з пасадай міністра ўзброеных сіл, мяркуе Гулар.

Фігурантамі справы называюць міністра юстыцыі Францыі Франсуа Байру і адказную міністарку еўрапейскіх спраў пры ЕЗ Марыэль дэ Сарнез. Абое адхілілі ўсе абвінавачванні.

Пасаду міністра ўзброеных сіл Францыі 52-гадовая Сільві Гулар заняла толькі ў сярэдзіне траўня. З 2001 да 2004 года яна была дарадцай тагачаснага кіраўніка Еўракамісіі Рамана Продзі. У 2009 годзе Гулар стала дэпутаткай Еўрапарламента.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках