4 траўня 2024, Субота, 23:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь размясцілася побач з Зімбабвэ і Іранам у рэйтынгу правоў працоўных

5
Беларусь размясцілася побач з Зімбабвэ і Іранам у рэйтынгу правоў працоўных
ФОТА: BYMEDIA

Сярод «дасягненняў» Беларусі асабліва адзначылі дэкрэт аб «дармаедах».

Беларусь трапіла ў спіс краін, у якіх адсутнічаюць гарантыі выканання правоў працоўных. Пра гэта гаворыцца ў рэйтынгу ITUC Global Rights Index 2017, складзеным міжнароднай канфедэрацыяй прафсаюзаў. Аўтары даследавання ацанілі 139 краін, піша tut.by.

На думку складальнікаў рэйтынгу, Беларусь уваходзіць у лік краін, у якіх адсутнічаюць гарантыі выканання правоў працоўных. У адну групу разам з Беларуссю трапіла яшчэ 34 краіны, у тым ліку Бахрэйн, Бангладэш, Кітай, Егіпет, Грэцыя, Індыя, Іран, Казахстан, Пакістан, Украіна, Турцыя, Зімбабвэ і іншыя.

Сярод «дасягненняў» Беларусі ў захаванні правоў працоўных аўтары рэйтынгу адзначаюць дэкрэт №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» і магчымыя штрафы за нявыплату збору, дэкрэт №5 «Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый», які «падпаў пад крытыку з боку міжнароднай арганізацыі працы, бо не адпавядае Канвенцыі МАП, ратыфікаванай Беларуссю», а таксама складанасці ў працы незалежных прафсаюзаў, штраф 640 даляраў, прызначаны старшыні прафсаюза РЭП Генадзя Фядынічу.

- Штраф мне выпісалі за ўдзел у акцыі пратэсту супраць дэкрэта аб дармаедстве 17 лютага гэтага года ў Менску. Я яго ўжо аплаціў, інакш не змог бы выехаць за мяжу. За ўдзел у такіх акцыях пратэсту ўдзельнікі прафсаюза РЭП атрымалі штрафы на агульную суму 4200 еўраў, а сутак - на 7,6 месяца агулам, - паведаміў Генадзь Фядыніч. - Дэкрэты №3 і 29, на мой погляд, павінны быць скасаваныя, яны носяць не эканамічны, а палітычны характар.

У групу, дзе сітуацыя з выкананнем правоў работнікаў ідзе яшчэ горш, трапілі Ірак, Лівія, Палестына, Самалі, Сірыя, Судан, Емен і іншыя краіны.

Польшча і Расея размясціліся ў групе краін, у якіх адзначаюцца рэгулярныя парушэнні правоў працаўнікоў. Кампанію ім складаюць такія краіны, як Грузія, Малдова, Аўстралія, Ізраіль.

Лепш за ўсё сітуацыя з правамі працоўных ідзе, паводле рэйтынгу, у такіх дзяржавах, як Канада, Бельгія, Партугалія, Швейцарыя, Гішпанія, Японія, Чэхія і іншых. У гэтую ж групу трапілі краіны Балтыі - Літва, Латвія, Эстонія.

У даследаванні гаворыцца, што больш за тры чвэрці краін, якія трапілі ў агляд, адмаўляюць пэўным або ўсім работнікам у праве на страйк. Колькасці дзяржаў, у якіх работнікі падвяргаюцца фізічнаму гвалту і пагрозам, павялічылася за год на 10% (ад 52 да 59 краін) і ўключае Калумбію, Егіпет, Гватэмалу, Інданэзію і Украіну.

Адзначым, што ў рэйтынгу ITUC Global Rights Index 2016 Беларусь уваходзіла ў топ-10 краін з найгоршымі ўмовамі для работнікаў. У лік аўтсайдэраў нашу краіну пацягнулі, на думку складальнікаў рэйтынгу, рэпрэсіі пратэстаў, прымусовую працу і працоўная дыскрымінацыя.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках