5 траўня 2024, Нядзеля, 6:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ужо сёлета ў Дубаі паляціць першае таксі

11
Ужо сёлета ў Дубаі паляціць першае таксі

ААЭ правядуць выпрабаванне беспілотнага лятучага таксі.

Нямецкі стартап Volocopter абраны ўрадам Дубая для першага ў гісторыі маштабнага тэставання сэрвісу беспілотнага лятучага таксі, піша The Verge, піша hightech.fm.

Кампанія Volocopter здзейсніла першы пілатуемы тэставы палёт двухмеснага пасажырскага квадракоптэра год таму. Беспілотны прататып VC200 будзе прадавацца на рынку пад маркай 2X. У яго 18 невялікіх матораў, хуткасць да 100 км/г, а далёкасць палёту - да 30 км.

Сузаснавальнік Volocopter Александр Цозель, распавёў, што Дубай абраў менавіта яго кампанію дзякуючы высокім стандартам бяспекі, што прымяняецца ў нямецкай кампаніі. Напрыклад, беспілотны апарат будзе забяспечаны парашутам, які можна выпусціць з салона ў выпадку няштатнай сітуацыі. Цозель асабіста пілатаваў прататып пасажырскага дрону падчас першага выпрабавальнага палёту, што павінна было зрабіць асаблівае ўражанне на дубайцаў. Пагадненне дзейнічае пяць гадоў, на працягу якіх нямецкая кампанія будзе праводзіць тэставанне свайго беспілотнага лятучага таксі.

Урад Дубая наймае і іншыя кампаніі для эксперыментаў з «лятучымі аўтамабілямі». Між іншым, кітайскі вытворца Дронаў Ehang быццам бы павінен пачаць перавозіць пасажыраў (у тэставым рэжыме) у небе эмірата ўжо ў ліпені.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках