9 траўня 2024, Чацвер, 2:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін «пагарэў» на хлуслівым відэа

16
Пуцін «пагарэў» на хлуслівым відэа

У фільме пра сябе расейскі прэзідэнт паказаў рэжысёру несапраўднае відэа.

Са слоў Пуціна, на відэа зафіксаваная «праца нашай авіяцыі» ў Сірыі, піша meduza.io.

Невялікая частка відэа ёсць у трэйлеры. У поўнай версіі гэты момант - на адзнацы 49:10.

У рэчаіснасці, на відэа, якое Пуцін прадэманстраваў Стоўну, паказана, як амерыканскі верталёт «Апач» атакуе талібаў у Афганістане. Арыгінал відэа апублікаваны на афіцыйным сайце military.com.

Пры гэтым на амерыканскае відэа, якое паказанае Пуціным пад выглядам расейскага, накладзеныя перамовы пілотаў на расейскай мове. Як мяркуецца, гэта перамовы ўкраінскіх пілотаў, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях пад Данецкам.

На YouTube ёсць копія амерыканскага відэа з перамовамі на расейскай мове. Магчыма, менавіта яе Пуцін і паказваў Стоўну.

Даследчая арганізацыя CIT параўнала кадры відэа, паказанага Стоўну, з кадрамі з «Апача».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках