5 траўня 2024, Нядзеля, 11:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Горадні зрабілі мясцовую «Манаполію»

2
У Горадні зрабілі мясцовую «Манаполію»

Гульня ўжо паступіла ў продаж.

Гарадзенцы прадаўжаюць здзіўляць гульняманаў краіны і горада. Раней творчае аб'яднанне «А-чатыры» ўжо прэзентавала беларускую настольную гульню «Паўстанцы», потым з'явілася «Мова» і «Гаспадар цмокаў», затым у Горадні ўбачылі і першую драўляную настольную гульню «Вежа», лагічным прадаўжэннем якой стала гульня «На трох кітах» . А літаральна на днях пад аўтарствам ініцыятыўнага гарадзенца Максіма Радзько свет убачыла гульня «Манаполія Горадні», піша s13.ru.

Самае важнае ў лакальнай версіі тое, што гэтая сусветна вядомая гульня адаптаваная менавіта пад гарадзенскія прадпрыемствы і рэаліі. У «Манаполія Горадні» пад маскай сур'ёзнай эканамічнай стратэгіі хаваюцца знаёмыя ўсім гарадзенцам будні: на полі прысутнічаюць усім вядомыя месцы, такія як грыль-бар «Хані-Кабанаў», ФК «Нёман», Гастрабар «Гудзіна», радыё «Гродна», тур фірма «Kvim tour» і многія іншыя.

«Плаці штраф за перавышэнне хуткасці на вул. Магістральная або за тое, што тэлеканал «Гродна Плюс» у жывым эфіры абвінаваціў вас у карупцыі», - распавядае Максім.

Гэтай цацкі на гэты момант няма ў аніводнай краме Беларусі, таму яна сапраўды па-свойму ўнікальная.

- Як вам прыйшла ў галаву ідэя зрабіць менавіта гарадзенскую манаполію?

- Мой знаёмы, з якім мы раней працавалі над іншымі праектамі, зрабіў такую гульню, таксама адаптаваную пад ягоны горад, у якім ён жыве. Яна стала цалкам паспяховай, таму мяне гэта зацікавіла, бо раней я гуляў у «Манаполію», але звычайную. Была пастаўленая мэта - зрабіць «Манаполію Гродна», для таго, каб і ў нашым горадзе была унікальная гульня, якая будзе цікавая як жыхарам горада, так і турыстам, якія наведваюць наш горад.

- З якімі цяжкасцямі сутыкнуліся на этапе рэалізацыі ідэі і колькі часу на гэта спатрэбілася?

- Ідэя з'явілася ў першыя дні траўня, а ўжо гатовую гульню я трымаў у руках 19 чэрвеня. Выходзіць, што спатрэбілася на ўсё паўтара месяца. Адзінае, што на фінальным этапе падвяла друкарня, затрымаўшы выпуск гульні на 2 тыдні. Яе дырэктар абяцаў: «Заўтра ўжо раздрукуем элементы гульні», і так цягам 2 тыдняў. Затым ён перастаў выходзіць на сувязь. Давялося шукаць іншую друкарню. Хачу выказаць падзяку за аператыўнасць друкарні «Майстарпрынт», якая цягам дня зрабіла сваю працу.

У выніку атрымаўся камплект са скрынкі для гульні, гульнявога поля з 4-х частак і гульнявых картак - яны зробленыя на паперы шчыльнасцю 300 г/м. Гульнявыя грошы і правілы гульні на паперы шчыльнасцю 200 г/м. Таму з упэўненасцю можна сказаць, што гэтая гульня праслужыць доўга.

- Дзе ўжо можна купіць гульню і колькі яна каштуе?

- На гэтым этапе гульню можна купіць у нашай групе ў ВК коштам 44 рублі. Зусім хутка будзем прадаваць гульню ў гандлёвых кропках Горадні. У найбліжэйшы час пакажам адну гульню ў нашай групе.

- Чым гульня адрозніваецца ад класічнай «Манаполіі» акрамя таго, што тут спрэс гарадзенскія прадпрыемствы, кавярні, клубы?..

- Так як гэтая гульня-забаўка, мы максімальна паспрабавалі стварыць утульную і камфортную атмасферу, кінуўшы ў кожную картку і кожнае апісанне пад назвай установы парачку жартаў, да якіх, мы спадзяемся, гульцы паставяцца з гумарам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках