4 траўня 2024, Субота, 23:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць Расеі

5
ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць Расеі

У абноўлены санкцыйны спіс Амерыкі супраць РФ дададзеныя 38 фізічных асоб і арганізацый.

Белы дом пашырыў санкцыі, уведзеныя ЗША ў дачыненні да Расеі. Абноўлены санкцыйны спіс апублікаваны 20 чэрвеня амерыканскім міністэрствам фінансаў, піша gordonua.com.

Усяго ў спісе 38 фізічных асоб і арганізацый, у ліку якіх прыватная вайсковая кампанія (ПВК) «Вагнер», а таксама фірма «кухары» прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна Яўгена Прыгожына Concord Catering («Камбінат харчавання» Канкорд»).

У пералік таксама ўключаны камандзір ПВК «Вагнер» Дзмітрый Уткін.

У кастрычніку 2016 года расейскі Фонд барацьбы з карупцыяй апублікаваў фільм-расследаванне, у якім гаварылася, што ў мінулым судзімы Прыгожын - адзін з найбагацейшых людзей Расеі, уладальнік «інтэрнэт-фабрыкі крамлёўскіх троляў» - займеў багацці дзякуючы таму, што калісьці прыслужваў Пуціну за абедам.

Кампанія «Вагнер» прымала ўдзел у баях на Данбасе на баку сепаратыстаў, між іншым, у бітвах за Дэбальцава. Загінулыя зімой 2015 года ва Украіне былі пасмяротна ўдастоены дзяржаўных узнагарод РФ.

Вясной 2016 года ўпершыню стала вядома пра тое, што на Блізкім Усходзе загінулі дзясяткі наймітаў прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнер». Гэта падраздзяленне знаходзілася ў Сірыі з восені 2015 года.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках