5 траўня 2024, Нядзеля, 8:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сабака, што самастойна купляе сабе корм, стаў зоркай Сеціва

6
Сабака, што самастойна купляе сабе корм, стаў зоркай Сеціва
ФОТА: 120.SU

У Бразіліі сабака навучыўся хадзіць у краму і самастойна купляць сабе корм.

Сабачка па мянушцы Пітука, які жыве ў Бразіліі, амаль кожны дзень здзяйсняе шпацыр да найбліжэйшай крамы, дзе атрымлівае пакет з кормам, пасля чаго горда нясе куплю дадому, піша 120.su.

Супрацоўнікі зоамагазіна даўно ўжо ведаюць гэтага сабаку. Паколькі корм для сабак знаходзіцца на верхняй паліцы, Пітука не можа дастаць яго, так што ён проста пачынае брахаць, пакуль не атрымае жаданае.

Вядома, сабака атрымлівае свой корм не бясплатна - усе пакупкі заносяцца на яго рахунак, а пазней уладальнікі разумнай жывёліны расплачваюцца за свайго ўлюбёнца. Часам гаспадары Пітуко тэлефануюць у заакраму і папярэджваюць, што гэтым разам чатырохногаму пакупніку патрэбен будзе корм для котак або для птушак - такім чынам, энэргічны сабака забяспечвае ежай і іншых гадаванцаў, якія жывуць з ім у адным доме.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках