5 траўня 2024, Нядзеля, 5:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску праз моцны вецер дрэва ўпала на тры аўтамабілі, у тым ліку «хуткую»

1
У Менску праз моцны вецер дрэва ўпала на тры аўтамабілі, у тым ліку «хуткую»
ФОТА: МДУ МНС

Інцыдэнт адбыўся ў двары дома на вуліцы Гая.

У выніку моцнага ветру на прыпаркаваныя ў двары аўтамабілі ўпала дрэва. Інцыдэнт адбыўся ўвечары 20 чэрвеня. Пра гэта tut.by распавяла афіцыйная прадстаўніца МНС Менска Вольга Мельчанка.

Інцыдэнт адбыўся ў двары дома на вуліцы Гая. У выніку парыву ветру дрэва ўпала на аўтамабіль хуткай дапамогі, што прыбыў на выклік. Таксама пад дрэвам апынуліся і прыпаркаваныя Volkswagen T4 і Volkswagen Polo.

ФОТА: МДУ МНС
ФОТА: МДУ МНС

Ратавальнікі аператыўна распілавалі дрэва і вызвалілі аўтамабілі, якія атрымалі нязначныя пашкоджанні. Пацярпелых няма.

ФОТА: МДУ МНС

Нагадаем, што паводле прагнозаў на 20 чэрвеня на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца навальніцы, у асобных раёнах град і моцныя ліўні. Пры навальніцах шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, у асобных раёнах да 24 м/с. Неспрыяльныя з'явы захаваюцца на працягу ночы 21 чэрвеня (серада). Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

- Пры моцным ветры магчымыя пашкоджанні і абрыў ліній сувязі і электраперадачы, адключэнне электрычнасці ў населеных пунктах, пашкоджанне і абвальванне збудаванняў і будынкаў, падзенне дрэў. Рэкамендуем на час непагадзі шчыльна зачыніць вокны і дзверы, прыбраць са двароў і гаўбцоў гаспадарчыя рэчы, машыну паставіць у гараж ці ж прыпаркаваць удалечыні ад дрэў, - нагадалі ў МНС.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках