5 траўня 2024, Нядзеля, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Fox News: Расейскі Су-27 праляцеў за 1,5 м ад самалёта ЗША над Балтыкай

19
Fox News: Расейскі Су-27 праляцеў за 1,5 м ад самалёта ЗША над Балтыкай

Палёт расейскага знішчальніка быў «правакацыйным», ён ляцеў «хаатычна».

Расейскі знішчальнік Су-27 праляцеў у 1,5 метрах ад самалёта выведкі ЗША RC-135 над Балтыйскім морам 19 чэрвеня. Пра гэта паведаміў Fox News (пераклад - tvrain.ru) са спасылкай на дзве крыніцы ў афіцыйных структурах.

Палёт расейскага знішчальніка быў «правакацыйным», ён ляцеў «хаатычна», адзначыла іншая крыніца.

Са слоў аднаго з суразмоўцаў тэлеканала, з пачатку чэрвеня над Балтыйскім морам было зафіксавана больш за 30 такіх «узаемадзеянняў» расейскіх і амерыканскіх самалётаў, аднак гэты выпадак адметны тым, што ў ВПС ЗША яго палічылі «небяспечным».

У ВПС ЗША не далі аператыўны каментар выданню. Інцыдэнт адбыўся пасля заявы Мінабароны Расеі аб спыненні ўзаемадзеяння з ЗША адносна мемарандума аб прадухіленні інцыдэнтаў у небе над Сірыяй.

Такую пастанову расейскі бок прыняў пасля сітуацыі са збітым міжнароднай кааліцыяй вайсковым самалётам Сірыі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках