5 траўня 2024, Нядзеля, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі рубель працягнуў падзенне да даляра і еўра на фоне абвалу коштаў нафты

4
Расейскі рубель працягнуў падзенне да даляра і еўра на фоне абвалу коштаў нафты

Нафта Brent упала да $45,78 за барэль.

Даляр ЗША і еўра растуць на Маскоўскай біржы ў аўторак; рубель падае да бівалютнага кошыку на фоне абвалу коштаў нафты.

Курс даляра ЗША падчас таргоў аўторка пераадолеў 59 руб./$ 1 упершыню з 15 сакавіка, склаўшы 59,35 руб./$1 а 15:00 МСК. Гэта на 90,75 капейкі вышэй за ўзровень закрыцця папярэдніх таргоў. Еўра пры гэтым каштаваў 66,18 руб./EUR1, падняўшыся на 99,5 капейкі і пераадолеўшы адзнаку 66 руб./EUR1 упершыню з 9 снежня. Кошт бівалютнага кошыка ($0,55 і EUR0,45) вырас на 94,69 капейкі, падаражэў да 62,42 рубля, піша Интерфакс.

Паводле вынікаў індэкснай сесіі Маскоўскай біржы (частка сесіі па даляры разлікамі «заўтра» ў перыяд з 10:00 МСК да 11:30 МСК) ЦБ РФ павысіў афіцыйны курс даляра на 21 чэрвеня на 62,01 капейкі, да 58,58 руб./$1, і падняў курс еўра на 45,96 капейкі, да 65,32 руб./EUR1.

Як адзначаюць экспэрты «Інтэрфакс-ЦЭА», рубель падае да даляра і еўра на дзённых таргах аўторка на фоне каціровак нафты, якія апусціліся да мінімальных значэнняў з сярэдзіны лістапада мінулага года. Негатыўны ўплыў на курс рубля аказвае таксама зніжэнне цікавасці удзельнікаў таргоў да аперацый carry trade і магчымае пашырэнне спісу антырасейскіх санкцый.

Зніжэнне нафты звязана з агульным песімізмам удзельнікаў рынку энэрганосьбітаў, асноўнай крыніцай якога з'яўляюцца асцярогі, што меры АПЕК апынуцца марнымі пры развязанні задачы скарачэння агульнасусветных запасаў паліва. Кошт жнівеньскіх ф'ючэрсаў на нафту Brent на лонданскай біржы ICE Futures да 15:00 мск зваліўся на 2,41% - да $45,78 за барэль. Цана ф'ючэрса нафты WTI на жнівень на электронных таргах Нью-ёркскай таварнай біржы (NYMEX) паменшылася дагэтуль на 2,5% - да $43,4 за барэль.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках