5 траўня 2024, Нядзеля, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі фантаст атрымаў прэстыжную еўрапейскую прэмію

1
Беларускі фантаст атрымаў прэстыжную еўрапейскую прэмію
ФОТА: RH.BY

Цяперашні конкурс фантастычнай літаратуры, «Еўракон-2017», прайшоў у Дортмундзе.

Кніга беларускага пісьменніка Аляксея Шэіна «Сем камянёў» атрымала ўзнагароду Еўрапейскага таварыства навуковай фантастыкі (European Science Fiction Society) за найлепшы літаратурны дэбют. Раман-фэнтэзі быў адзначаны разам з дзесяццю іншымі літаратурнымі дэбютамі, паведамляе «Еўрарадыё».

Цяперашні конкурс фантастычнай літаратуры, «Еўракон-2017», прайшоў у Дортмундзе.

«Нечакана, вядома, і прыемна, таму што ні пра якую намінацыю я не ведаў. Палез у інтэрнэт глядзець, хто ў якіх намінацыях атрымліваў «Еўракон» у розныя гады. Высветлілася, што гэта былі ў тым ліку і Стругацкія, і Айтматаў, і Карэн Шахназараў, і Станіслаў Лем.

А на званне найлепшага аўтара сёлета прэтэндавалі, напрыклад, Карнэлія Функ з яе «Чарнільныя сэрцам» і Віктар Пялевін», - напісаў Шэін на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

З ягоных слоў, атрымала ў гэтым годзе ўзнагароду і яшчэ адна пісьменніца, звязаная з Беларуссю, - Наталля Шчэрба. Пісьменніца жыве ва Украіне, але нарадзілася ў Маладзечне. Цыкл яе кніг «Часадзеі» перамог у намінацыі «Найлепшае фэнтэзі для дзяцей».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках