24 траўня 2024, Пятніца, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МПЗ: Паборы з габрэяў, якія перажылі Халакост - законныя

39
МПЗ: Паборы з габрэяў, якія перажылі Халакост - законныя

Міністэрства падаткаў і збораў не бачыць праблем у тым, каб «зарабіць» на беларускіх габрэях.

Міністэрства падаткаў і збораў патлумачыла, чаму састарэлыя беларускія габрэі павінны плаціць падаходны падатак за дабрачынную дапамогу, якую ім аказваюць міжнародныя арганізацыі на бязвыплатнай аснове.

Як піша сайт МПЗ, патрабаванне выплаты падатку з такой дапамогі абсалютна законнае, але мясцовыя адміністрацыі могуць вызваляць грамадзян ад яго выплаты. Праўда, для гэтага неабходна звярнуцца ў адміністрацыю з адпаведнай заявай.

Тысячы беларускіх габрэяў - рэцыпіенты гуманітарнай дапамогі ад амерыканскага JDC («Джойнта»), нядаўна атрымалі паведамленні аб неабходнасці заплаціць падаходны падатак з кошту тых дабрачынных паслуг, якія ім былі аказаныя паводле лініі «Хэсэль» - рэгіянальных аддзяленняў «Джойнта» ў аказанні дапамогі маючым патрэбу габрэям.

Паколькі падатак ім давядзецца заплаціць са сваёй і без таго беднай пенсіі, многія сталі адмаўляцца ад такіх неабходных у іх узросце паслуг як ўборка жылля, дастаўка прадуктаў і г. д.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках