6 траўня 2024, панядзелак, 9:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Агенцтва «Регнум» апублікавала аўдыёзапіс інтэрв'ю са Святланай Алексіевіч

12
Агенцтва «Регнум» апублікавала аўдыёзапіс інтэрв'ю са Святланай Алексіевіч
Святлана Алексіевіч
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Што перайначылі расейскія прапагандысты.

Святлана Алексіевіч звярнулася да агенцтва «Регнум» з патрабаваннем апублікаваць поўны аўдыёзапіс свайго інтэрв'ю Сяргею Гуркіну.

Супрацоўнік агенцтва прадставіўся пісьменніцы журналістам выдання «Деловой Петербург». Нобелеўская лаўрэатка забараніла Гуркіну публікаваць інтэрв'ю, але нягледзячы на гэта гутарка выйшла на сайце агенцтва.

«Усе перакулілі, перайначылі. Напрыклад, як я магу апраўдваць забойцаў? Я магу толькі выказаць здагадку, якімі матывамі яны кіраваліся», - сказала пісьменніца.

Сёння ж агенцтва «Regnum» апублікавала аўдыёзапіс інтэрв'ю.

«Радыё Свабода» параўнала аўдыёзапіс і апублікаваны тэкст інтэрв'ю. Адрозненні паміж імі ёсць. Прапануем вашай увазе некаторыя з іх. Фрагменты, якія не ўвайшлі ў апублікаваны «Regnum» тэкст, пазначаных тлустым курсівам. Ж. - журналіст, А. - Алексіевіч.

Ж. Вы ведаеце, хто такі Алесь Бузіна?

А. Якога забілі?

Ж. І такіх прыкладаў сотні. Такога не было ніколі.

А. Але тое, што ён казаў, таксама выклікала нейкую азлобленасць.

Ж. Гэта значыць што трэба забіваць?

А. Я гэтага не кажу. Але я разумею матывы тых людзей, якія гэта зрабілі. Гэтак жа, як мне зусім не падабаецца, што забілі Паўла Шарамета, які любіў Украіну. Тым не менш, мабыць, былі нейкія разборкі ці нешта.

Ж. Вы знаходзіце для іх вельмі шмат апраўданняў.

А. Гэта не апраўданне. Я проста ўяўляю, што Украіна хоча будаваць сваю дзяржаву. Па якім праве Расея хоча там наводзіць парадак?

А. Вы тое ж самае рабілі ў Чачні, каб захаваць дзяржаву. А калі ўкраінцы сталі бараніць сваю дзяржаву, вы раптам успомнілі аб правах чалавека, якія на вайне не выконваюцца. Вы, расейцы, у Чачні паводзілі сябе яшчэ горш.

Ж. Я не гатовы параўноўваць з Чачнёй...

А. Чаму не гатовы? Вы што — не ведаеце, што было ў Чачні? Гэта тое ж самае.

А. Я не палітык, гэта не мой погляд на жыццё. Але калі ставіцца пад пытанне цэласць дзяржавы, гэта праблема палітыкі. Калі туды ўводзяць чужыя войскі і пачынаюць на чужой тэрыторыі наводзіць парадкі. Па якім праве Расея ўвайшла ў Данбас?

Ж.83% жыхароў Украіны думаюць на расейскай мове.

А. Што вы хочаце гэтым сказаць? Іх русіфікавалі за семдзесят гадоў, гэтак жа, як і беларусаў. Беларусь гаворыць на расейскай мове.

Ж. Я Вас пытаю не пра дзвесце гадоў. Я Вас пытаю пра сёння. Мы жывем сёння.

А. Ну дык адкуль... Калі Расея ўсё русіфікавала, велізарныя прасторы...

Ж. Я не кажу, што гэта добра.

А. Іншага спосабу зрабіць нацыю няма. Калі ў нас сёння беларуская мова — 2 гадзіны на тыдзень, ангельская — 4 гадзіны, а ўсё астатняе расейская...

Ж. Вы часам кажаце пра Расею «мы», а часам «яны». Дык усё-ткі «мы» або «яны»?

А. Усё ж такі «яны». Ужо «яны», на жаль.

Ж. Але тады гэта прэм'ер-міністар не Вашай дзяржавы, чаму ён абавязкова павінен Вас віншаваць?

А. Але мы ж лічымся саюзнай дзяржавай. Мы яшчэ вельмі шчыльна звязаныя. Мы яшчэ не адарваліся, і хто нас адпусціць. Хоць бы мы і хацелі адарвацца.

Ж. Дык, значыць, «яны»?

А. Пакуль яшчэ - «мы».

Ж. Для вас?

А. Так. А для беларусаў... Я ўсё ж такі чалавек рускай культуры. Я пісала пра гэты час, пра ўсё гэта на расейскай мове, і я, вядома, была б радая ягонай тэлеграме. Па маіх паняццях, ён павінен быў яе даслаць.

Ж. У сувязі з Вашымі кнігамі я хачу вярнуцца да данбаскай тэмы, але не ў палітычным плане. Многія Вашыя кнігі - пра вайну і пра людзей на вайне. Але на гэтую вайну вы не едзеце.

А. На Данбас не ездзіла і не паеду. І ў Чачню я не ездзіла. Аднойчы мы размаўлялі пра гэта з Паліткоўскай. Я сказала ёй: «Аня, я больш не паеду на вайну». Па-першае, у мяне няма ўжо фізічных сілаў бачыць забітага чалавека, бачыць чалавечае вар'яцтва. Я не прымаю, што чалавечае жыццё нечаму роўнае. Акрамя таго, усё, што я зразумела пра гэтае чалавечае вар'яцтва, я ўжо сказала. У мяне няма іншых ідэяў. А пісаць яшчэ раз тое ж самае, што я ўжо напісала - які сэнс?

Ж. А Вы чамусьці лічыце, што людзі, якія жывуць у Кіеве, маюць права на пратэст, а тыя, хто жывуць больш на ўсход, такога права не маюць?

А. І яны ваявалі на сваіх танках? А хіба там былі не расейкія танкі, не расейская зброя, не расейцы кантрактнікі? Бздура ўсё гэта. Калі б не было вашай зброі, там бы не было б вайны. Так што не тлуміце мне галаву гэтым глупствам, якім забітая ваша галава. Вы так лёгка паддаяцеся ўсякай прапагандзе. Так, там боль, там страх. Але гэта на вашым сумленні, на сумленні Пуціна. Вось тая кроў, якая там ёсць. Вы ўварваліся ў чужую краіну, на якой падставе? У інтэрнэце мільён здымкаў, як ходзіць туды расейская тэхніка. Гэта не фоташоп. Усе ведаюць, хто збіў [«Боінг»] і ўсё іншае. Давайце ўжо заканчваць ваша ідыёцкае інтэрв’ю. У мяне ўжо няма сілаў на яго. Вы проста набор прапаганды, а не разумны чалавек.

А. Вы ведаеце, мне не падабаецца наша інтэрв’ю, і я вам яго забараняю друкаваць. Таму што, гэта ўсё будзе...

***

На гэтых апошніх словах аўдыёзапіс, апублікаваны агенцтвам Regnum, абрываецца. Ці поўны гэта запіс інтэрв’ю, нам невядома.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках