10 траўня 2024, Пятніца, 7:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі хочуць заблакаваць мэсэнджар Telegram

10
У Расеі хочуць заблакаваць мэсэнджар Telegram

Раскамнагляд высунуў ультыматум Паўлу Дураву.

Раскамнагляд заблакуе мэсэнджар Telegram у Расеі ў выпадку адмовы выканаць патрабаванні расейскага закона аб арганізатарах распаўсюду інфармацыі. Пра гэта гаворыцца ў адкрытым лісце кіраўніка Раскамнагляду Аляксандра Жарава.

«Павінен канстатаваць, што цяпер усе наяўныя магчымасці афіцыйнай камунікацыі з камандай мэсэнджара Telegram вычарпаныя. Практычна кожны дзень Раскамнагляд накіроўвае па ўсіх даступных адрасах Telegram лісты з тлумачэннямі патрабаванняў расейскага закона аб арганізатарах распаўсюджвання інфармацыі», - адзначыў Жараў.

З ягоных слоў, патрабаванне да сэрвісу «адно, і яно простае: запоўніць дасланую анкету звесткамі аб кампаніі, якая кіруе Telegram». Неабходна афіцыйна накіраваць гэтую анкету ў Раскамнагляд для ўключэння гэтых звестак у рэестр арганізатараў распаўсюду інфармацыі.

«Уключэнне мэсэнджара ў гэты рэестр азначае толькі гатоўнасць Telegram працаваць па расейскіх законах. Дзеючы прававы статус Telegram у Расеі не зменіцца. Ужо цяпер, у сілу закона, а не факту ўнясення ў адпаведны рэестр, Telegram павінен выконваць абавязкі арганізатара распаўсюджвання інфармацыі», - растлумачыў кіраўнік ведамства.

Жараў папярэдзіў, што ў выпадку фактычнай адмовы ад выканання абавязкаў арганізатара распаўсюджвання інфармацыі Telegram у Расеі павінен быць заблакаваны да таго часу, пакуль мы патрабаваныя звесткі не атрымаем.

«Час, адведзены Раскамнагляду законам на прыняцце рашэння, мінае. Таму я публічна звяртаюся да каманды Telegram і асабіста Паўла Валер'евіча Дурава: выканайце расейскае заканадаўства! Выбар за вамі», - сказаў на заканчэнне Жараў.

19 чэрвеня Жараў заявіў, што гатовы асабіста звярнуцца да Дурава і атрымаць ад яго звесткі для ўнясення сэрвісу ў рэестр арганізатараў распаўсюду інфармацыі. У адваротным выпадку сэрвіс можа быць заблакаваны ў Расеі.

У выпадку, калі Telegram падасць звесткі і Раскамнагляд уключыць яго ў рэестр, кампанія будзе абавязаная захоўваць і выдаваць на патрабаванні праваахоўных органаў перапіску карыстальнікаў і крыптаключы да яе.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках