7 траўня 2024, aўторак, 17:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэхія абвясціла пра гатоўнасць уступіць у Еўразону

Чэхія абвясціла пра гатоўнасць уступіць у Еўразону

Зараз кошты ў Чэхіі складаюць прыкладна 60% ад паказчыкаў краін Еўразоны.

Чэхія гатовая перайсці на адзіную еўрапейскую валюту і ўступіць у Еўразону. Пра гэта заявіў кіраўнік Чэшскага нацыянальнага банка Іржы Руснок, піша korrespondent.net.

Аднак да прыняцця еўра было б пажадана паменшыць розніцу паміж даходамі чэхаў і жыхароў еўразоны, заявіў ён у інтэрв'ю мясцоваму навінаваму агенцтву CTK.

Раней улады Чэхіі афіцыйна заяўлялі пра намер перайсці на выкарыстанне еўра, аднак дата гэтага кроку яшчэ не называлася.

Паводле ацэнак міністэрства фінансаў, цяпер цэны ў Чэхіі складаюць прыкладна 60% ад паказчыкаў краін Еўразоны. Дваццаць гадоў назад яны былі на ўзроўні 35%.

Сярэдні гадавы заробак чэхаў ў 2014 годзе складаў блізу 345 тыс. крон, гэта значыць 37% ад сярэдняга паказчыка ЕЗ (930 тыс. крон). Пры гэтым дзве траціны работнікаў у Чэхіі атрымліваюць заробак ніжэйшы за сярэдні, паведамляе cznews.info.

ВУП Чэхіі паводле вынікаў 2016 года павялічыўся на 2,5% пасля павышэння на 4,5% у папярэднім годзе. Як чакаюць экспэрты, у 2017 годзе тэмпы росту эканомікі застануцца прыкладна на леташнім узроўні.

Як паведамлялася раней, у траўні гэтага года Нямеччына і Францыя стварылі групу па стабілізацыі Еўразоны. Парыж і Бэрлін выступаюць за тое, каб надаць інтэграцыі зоны еўра «новую дынаміку».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках