7 траўня 2024, aўторак, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча аштрафуе Расею за няякасны газ

8
Польшча аштрафуе Расею за няякасны газ

Расейскі бок не паінфармаваў польскіх партнёраў пра прычыну транспарціроўкі няякаснага газу.

Кіраўнік польскай кампаніі PGNiG заявіў, што пастаўкі газу з усходу заўсёды з'яўляюцца «рызыкоўнай справай».

Польшча аштрафуе Расею за пастаўкі няякаснага газу, які Варшава спыніла адбіраць з Ямальскага газаправода з 21 чэрвеня. Пра гэта заявіў кіраўнік польскай нафтагазавай кампаніі PGNiG Пётр Вазняк, піша korrespondent.net.

«У гэтай сувязі PGNiG вымушаны будзе накласці на Газпрам штраф у адпаведнасці з кантрактам», - сказаў Вазняк.

З ягоных слоў, калі забеспячэнне газу для патрэбаў Польшчы будзе адноўлена з 23 чэрвеня, то гэта не паўплывае на ацяпляльны сезон 2017-2018 гадоў. Аднак калі Расея і надалей будзе транспартаваць няякасны газ, то PGNiG вымушана будзе браць газ для забеспячэння патрэбаў краіны з уласных сховішчаў на поўдні краіны.

Зараз недахоп газу пакрываецца за кошт выкарыстання запасаў з рэзервуара Магільны ў цэнтры краіны, а таксама прыпынення напаўнення рэзервуараў на поўдні Польшчы.

«Калі перапынак працягнецца даўжэй, то мы вымушаныя будзем змяніць рэжым напаўнення паўднёвых рэзервуараў», - канстатаваў Вазняк.

Ён падкрэсліў, што расейскі бок не паінфармаваў польскіх партнёраў пра прычыну транспарціроўкі няякаснага газу. З ягоных слоў, яны могуць быць «рознымі», перш за ўсё тэхнічнымі.

Кіраўнік PGNiG таксама адзначыў, што цяпер расейскі газ з Ямальскага газаправода і далей без перашкод транспартуецца ў Еўропу і паступае на рынкі. Ён падкрэсліў, што ў Нямеччыне функцыянуе асушальная станцыя, газ там чысціцца ад прымесяў. Але ў Польшчы няма такой станцыі, бо расейскі бок выступіў супраць гэтага на этапе будаўніцтва Ямальскага газаправода.

Вазняк заўважыў, што пастаўкі газу з усходу заўсёды з'яўляюцца «рызыкоўнай справай», бо могуць узнікнуць сітуацыі накшталт цяперашняй, ці ж Расея можа закрыць з 2019 года газаправод, які праходзіць праз Украіну.

Польскі экспэрт у энэргетычных пытаннях Пётр Мацьонжэк адзначыў, што газ наўмысна разводзілі на тэрыторыі Расеі ці Беларусі. Па яго перакананні, гэта - «палітычны сігнал» Варшаве з боку Масквы перад візітам прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў Польшчу 6 ліпеня на саміт Трох мораў (Балтыка - Адрыятыка - Чорнае мора), а таксама сігнал для ЗША, каб яны не заходзілі занадта далёка ў расейскую сферу уплываў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках