7 траўня 2024, aўторак, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Беларусь так проста не выдасць Украіне байцоў «Беркута»

13
Палітолаг: Беларусь так проста не выдасць Украіне байцоў «Беркута»
Фота: AP

Гісторыя з байцамі «Беркута» можа перарасці ў міжнародны скандал.

Украінскія Беркуты атабарыліся ў Беларусі. Ні МЗС, ні міністэрства ўнутраных спраў Украіны не гатовыя пакуль каментаваць інфармацыю аб былых супрацоўніках украінскага палка спецыяльнага прызначэння «Беркут», якія знаходзяцца зараз на службе ў беларускай міліцыі. Няма рэакцыі на інфармацыю і з боку афіцыйнага Менску. Колькі перабежчыкаў-сілавікоў апынулася ў Беларусі і хто гэтыя людзі, у матэрыяле Ігара Кулея, піша «Белсат».

Экс-байцы ўкраінскага «Беркута» служаць у беларускім АМАПе. Да такіх высноў, пасля праведзенага расследавання, прыйшло інтэрнэт-выданне «InformNapalm». Супаставіўшы шэраг дакументаў і інфармацыю з сацыяльных сетак аўтар расследавання Дзяніс Івашын робіць выснову - былыя «Беркутоўцы» цяпер удзельнічаюць у рэпрэсіях.

«Колькі іх у Беларусі сказаць цяжка, але нават зыходзячы з гэтых трох выяўленых байцоў, іх можа тут быць некалькі дзесяткаў ці нават сотня на тэрыторыі РБ. І яны тут выконваюць тыя ж самыя злачынныя функцыі, ахоўваюць цяпер рэжым Лукашэнкі», - упэўнены рэдактар беларускай службы« InformNapalm» Дзяніс Івашын.

Пакуль што ў цэнтры расследавання тры чалавекі: Мікалай Стагарняк, Сяргей Гаўрыляк і Сяргей Панасенка. Па першым з іх удалося сабраць больш за ўсё матэрыялу. Стагарняк быў сяржантам «Беркута» ў горадзе Першамайск, Мікалаеўскай вобласці Украіны, што пацвярджаецца фатаграфіямі. Івашын знайшоў дакументы, што Стагарняк сёлета праходзіў сведкам па справе анархіста Вячаслава Касінерава. Касінераў па фатаграфіі апазнаў у Стагарняку супрацоўніка беларускага МУС, які даваў ілжывыя сведчанні супраць яго ў судзе.

«Для мяне тут усё ясна, што чалавек, які страціў магчымасць рэалізаваць свае «таленты», а якія ў яго таленты - фізічная сіла і адмысловая жорсткасць - трапляе ў іншую службу, такога ж плана, і ясна што для таго каб тут зачапіцца ён будзе выконваць любы загад», - адзначае Вячаслаў Касінераў.

12 чэрвеня расейскі тэлеканал «Дождь» апублікаваў фотаздымкі апазіцыйнай акцыі ў Маскве. На адным з іх - былы камандзір кіеўскага «Беркута» Сяргей Кусюк у форме расейскага АМАПа кіруе разгонам мітынгу. У 2014 годзе ён разам з 60 байцамі падраздзялення збег у тады ўжо акупаваны Крым. Ва Украіне збеглага палкоўніка падазраюць ва ўчыненні расстрэлаў удзельнікаў Рэвалюцыі Годнасці 2014 года і ў вывазе зброі злачынства ў Расею, і просяць Маскву выдаць Кусюка. Адказу пакуль няма, але наўрад адмова Крамля яшчэ больш сапсуе адносіны паміж дзвюма краінамі. А вось што рабіць, калі Украіна зоймецца беларускімі экс-беркутаўцамі?

«Можа быць канфлікт. Але я не думаю, што Беларусь так проста аддасць былых байцоў «Беркута». Напэўна ўкраінскія актывісты, якія бралі ўдзел у падзеях Еўрамайдана, будуць патрабаваць ад уладаў Украіны радыкальных дзеянняў. Але Беларусь у выніку не выдасць перабежчыкаў», - мяркуе палітолаг Раман Корбут.

Падчас красавіцкай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі, беларускі кіраўнік падкрэсліваў, што ўкраінцы ніколі не былі беларусам чужымі людзьмі і што Беларусь зробіць усё, што б не дапусціць сваркі паміж двума народамі. Цікава, як з гэтым будзе спалучацца хаванне дзясяткаў замяшаных у злачынствах ва Украіне сілавікоў?

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках