7 траўня 2024, aўторак, 21:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Кошт нафты хутка зазнае найбольшае за 20 гадоў зніжэнне

10
Reuters: Кошт нафты хутка зазнае найбольшае за 20 гадоў зніжэнне

Скарачэнне здабычы не дапамагае справіцца з коштам «чорнага золата».

Каціроўкі нафты рыхтуюцца паказаць найбольшая за першае паўгоддзе за 20 гадоў зніжэнне. Нягледзячы на скарачэнне яе здабычы, піша Reuters. Пры гэтым а 9-й гадзіне ў пятніцу, 23 чэрвеня, кошты яе выраслі. Ф'ючэрсы на нафту Brent таргаваліся па $45,40 за барэль, гэта на 0,40 адсотка вышэй за папярэдняе закрыццё. Ф'ючэрсы на амерыканскую марку WTI павысіліся на 0,35 адсотка да $42,89 за барэль.

Як вядома, кошты нафты сёлета знізіліся амаль на 20% насуперак спробам АПЕК і іншых вытворцаў нафты скараціць здабычу на 1,8 мільёна барэляў за суткі, пра што яны дамовіліся ў студзені 2017-га. Гэта найгоршая дынаміка для рынку нафты за паўгоддзе з 1997 года, калі рост здабычы і азіяцкі фінансавы крызіс прывялі да значнага зніжэння коштаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках