7 траўня 2024, aўторак, 22:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка і надалей мае намер «перабіраць бульбу» ўручную

14
Лукашэнка і надалей мае намер «перабіраць бульбу» ўручную
КАРЫКАТУРА: СЯРГЕЙ ЁЛКІН

Апошнія загады дыктатара нагадалі даўно вядомы анекдот.

Нягледзячы на тое, што жарту аб тым, што без кіраўніка нават бульбу перабраць не могуць, ужо шмат гадоў, Лукашэнка ўсё яшчэ не мае намеру адмаўляцца ад «ручнога кіравання» і эканомікай, і краінай агулам.

Як заявіў дыктатар 23 чэрвеня на нарадзе з кіраўніцтвам сваёй адміністрацыі, пытанняў, якія патрабуюць прыняцця пастаноў на ўзроўні кіраўніка дзяржавы, нямала, паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.

«Нам трэба запланаваць іх да разгляду, нягледзячы на мой шчыльны графік. Зацягваць развязання гэтых пытанняў нельга», - падкрэсліў ён.

Так, з ягоных слоў, пастанова аб «разняволенні прадпрымальніцкай ініцыятывы», якая ўжо была разгледжаная ўрадам, будзе прынятая менавіта на ўзроўні кіраўніка. «Мы павінны на ўзроўні прэзідэнта правесці нараду і прыняць адпаведную пастанову», - сказаў Лукашэнка.

Таксама ён заявіў, што ў сферы адукацыі неабходна ў жніўні расставіць усе кропкі над «i» і вызначыць тэрміны, у якія будуць развязвацца астатнія праблемы, у тым ліку выданне новых падручнікаў.

Нямала пытанняў, мяркуе дыктатар, і ў сельскай гаспадарцы, але падрабязна гэтую тэму разгледзяць ужо пасля ўборачнай кампаніі. Акрамя таго, на нарадзе абмяркоўвалася становішча спраў у ЖКГ. І гэтыя пытанні чыноўнікам нельга самастойна развязваць, без «ручнога ўмяшання» Лукашэнкі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках