8 траўня 2024, Серада, 5:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кангрэс ЗША прапанаваў выкарыстоўваць надзвычайны фонд для процідзеяння РФ

1
Кангрэс ЗША прапанаваў выкарыстоўваць надзвычайны фонд для процідзеяння РФ

Сродкі будуць накіраваныя на ўзмацненне амерыканскага вайсковай прысутнасці ў Еўропе.

Камітэт узброеных сіл Палаты прадстаўнікоў у штогадовым законапраекце аб абаронным бюджэце ўнёс шэраг прапаноў для супрацьдзеяння пагрозам з боку Расеі, парэкамендаваўшы, у ліку іншага, узяць сродкі з нацыянальнага вайсковага фонду для ўмацавання абароны супраць Расеі, паведамляе «Голас Амерыкі».

Як распавёў у чацвер журналістам кангрэсмэн-рэспубліканец ад штата Тэхас Мак Торнбэры, у версіі Палаты прадстаўнікоў Закон аб паўнамоцтвах у галіне нацыянальнай абароны прадугледжвае перавод сродкаў з фонду Замежных надзвычайных аперацый у базавы бюджэт з мэтай выкарыстання ў рамках Еўрапейскай ініцыятывы стрымлівання.

Фонд Замежных надзвычайных аперацый дазваляе заканадаўцам укладаць сродкі ў бюджэт, не перавышаючы абмежаванні, устаноўленыя законам аб бюджэце ад 2011 года.

Еўрапейская ініцыятыва стрымлівання распрацаваная з мэтай надання дапамогі ўзброеным сілам еўрапейскіх хаўруснікаў, занепакоеных расейскай агрэсіяй.

Законапраект таксама будзе ўключаць пункт аб абавязковай справаздачы камітэту аб колькасці сталага кантынгенту, неабходнага ва Усходняй Еўропе.

«Аднак ратацыя сіл мае свае мінусы, і я не ўпэўнены, што хто-небудзь з нас гатовы рабіць высновы на гэтую тэму», - сказаў ён, дадаўшы, што ў законапраекце таксама будзе некалькі элементаў, закліканых «яшчэ больш узмацніць нашу прыхільнасць NATO і Украіне».

Цяпер у рэгіёне ўжо знаходзіцца адна брыгада войска ЗША, але на ўмовах сталай ратацыі. Прыхільнікі размяшчэння сталага кантынгенту мяркуюць, што гэта будзе больш эфектыўным стрымліваючым фактарам.

Законапраект таксама прадугледжвае выдачу мільёнаў даляраў на ініцыятыву, закліканую дапамагчы Украіне з падрыхтоўкай і экіпіроўкай войскаў.

«Законапраект па-ранейшаму ўключае вайсковую дапамогу Украіне і заклікае адміністрацыю даць ёй смяротную дапамогу, каб Украіна змагла абараніць сябе перад тварам агрэсіі з усходу», - сказаў Торнбэры.

Стасункі паміж Вашынгтонам і Масквой застаюцца напружанымі з 2014 года, калі Расея анэксавала Крым і пачала падтрымліваць сепаратыстаў на ўсходзе Украіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках