8 траўня 2024, Серада, 4:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Times: Расейскія хакеры гандлявалі паролямі брытанскіх міністраў

The Times: Расейскія хакеры гандлявалі паролямі брытанскіх міністраў

Прадстаўнік урада Вялікай Брытаніі назваў гэты выцек звестак «гістарычным інцыдэнтам».

Паролі ад электроннай пошты брытанскіх міністраў, паслоў і высокапастаўленых супрацоўнікаў паліцыі былі выстаўленыя на продаж расейскімі хакерамі, піша сайт тэлеканала «Дождь».

Журналісты выдання выявілі на расейскамоўным сайце скрадзеныя звесткі чыноўнікаў, якія былі выстаўленыя на продаж. Пазней доступ да іх стаў бясплатным. Сярод іх былі знойдзеныя звесткі міністра адукацыі Вялікай Брытаніі Джасціны Грынінг і міністра ў справах бізнесу Грэга Кларка, паведамляе The Times.

The Times піша, што за ўсяго на гэтым сайце была апублікаваная канфідэнцыйная інфармацыя тысячы чальцоў парламента і яго адміністрацыі, больш чым сямі тысяч супрацоўнікаў паліцыі і больш за тысячу чыноўнікаў брытанскага МЗС.

Хакеры ўзламалі такія сэрвісы, як LinkedIn, MySpace і дзясяткі іншых. Нацыянальны цэнтр кібербяспекі заявіў, што вывучыць расследаванне выдання і перагледзіць кіраўніцтва для структур у абароне звестак.

Раней Bloomber паведаміў са спасылкай на дасведчаныя аб ходзе расследавання крыніцы, што расейскія хакеры ў 2016 годзе падчас перадвыбарнай прэзідэнцкай кампаніі ўзламалі выбарчыя сістэмы 39 амерыканскіх штатаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках