11 траўня 2024, Субота, 3:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як абыйсці блакаванне сайта БНК у Беларусі

3
Як абыйсці блакаванне сайта БНК у Беларусі

Сайт Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу блакуецца на тэрыторыі Беларусі ўжо больш за тыдзень.

Упершыню пра блакаванне сайта bnknews.org паведаміў 14 чэрвеня адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч.

«На тэрыторыі краіны заблакавалі сайт Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу bnknews.org», - напісаў палітык на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

Аднак, інфармацыю аб дзейнасці Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу можна атрымліваць. Ёсць маса простых спосабаў абыйсці блакаванне. Інструкцыя, размешчаная ніжэй, падрыхтаваная сайтам Charter97.org і неаднаразова дапамагала чытачам атрымліваць непадцэнзурныя навіны. Захавайце яе на сваім кампутары, дапамажыце разабрацца ў спосабах абыходу блакавання вашым родным, блізкім, сябрам і знаёмым.

Выкарыстоўвайце альтэрнатыўныя DNS

Варыянтаў шмат, але мы раім публічныя DNS ад Google. Гэта тычыцца не толькі беларускіх карыстальнікаў. Праз асаблівасці нашай абароны сайт часам можа быць недаступны і за межамі Беларусі.

Звярніце ўвагу, некаторыя правайдэры забараняюць выкарыстоўваць альтэрнатыўныя DNS. Можа ў такім разе прагаласаваць рублём і змяніць правайдэра?

Для таго каб прапісаць адрасы DNS у наладах сеткавага падлучэння (Windows 7 і Windows 8), вам трэба трапіць у Цэнтр кіравання сеткамі і агульным доступам. Для гэтага ў ніжнім правым куце, на панэлі задач каля гадзінніка знаходзім значок сеткавага падлучэння і націскаем па ім правай кнопкай:

У меню, якое адкрылася, трэба выбраць пункт «Цэнтр кіравання сеткамі і агульным доступам». Адкрыецца вось такое акно:

Націскаем на спасылку «Змена параметраў адаптара».

Цяпер на сеткавым падключэнні, для якога будзем прапісваць альтэрнатыўны адрас, націскаем правай кнопкай мышы. У меню, якое адкрылася, выбіраем пункт «Уласцівасці»:

Затым у спісе кампанентаў выбіраем пункт «Пратакол Інтэрнэту версіі 4 (TCP/IPv4)» і націскаем па ім двойчы левай кнопкай мышы. Адкрыецца акно «Уласцівасці пратаколу TCP/IP», у якім трэба паставіць гачок «Выкарыстоўваць наступныя адрасы DNS-сервераў». Прапісваем «сэрвер, якому аддавалі перавагу» - 8.8.8.8 і «Альтэрнатыўны сэрвер» - 8.8.4.4. Націскаем кнопку ОК.

Калі ж улады будуць прадаўжаць блакаваць нашы IP-адрасы, выкарыстоўвайце гэтую інструкцыю:

Браўзэр Opera

Большасць карыстальнікаў у Беларусі выкарыстоўвае браўзэры Google Chrome і Firefox. Аднак гэта не перашкаджае вам усталяваць дадатковы браўзэр, каб мець магчымасць чытаць наш і многія іншыя сайты ў выпадку блакавання.

Спампаваць браўзэр Opera можна тут.

У гэтага нарвежскага браўзэра ёсць адна асаблівасць - так званы турба-рэжым, калі ўвесь трафік праходзіць не наўпрост да нас, а праз сэрверы Opera за мяжой і для «Белтэлекама» ваш зварот да сайта будзе выглядаць як наведванне, напрыклад, нарвежскага сайта.

Уключыць турба-рэжым у Windows вельмі проста (гл. малюнак):

Звярніце ўвагу, ваш трафік не шыфруецца і ваш IP не ўтойваецца. Гэта проста абыход блакавання праз проксі Opera.

Opera Mini - для мабільных прылад

Для мабільных прылад (планшэты, смартфоны) кампанія Opera распрацавала альтэрнатыву браўзэру. Рэжым Turbo ў ім убудаваны па змаўчанні і ніякіх спецыяльных дзеянняў здзяйсняць не трэба. Менавіта таму многія нашы чытачы не заўважылі блакавання пры наведванні сайта праз тэлефоны. Усталюйце яго як альтэрнатыўны браўзэр на вашай мабільнай прыладзе.

Спампаваць Opera Mini можна тут.

Дадатак Hola

Запампуйце яго, націснуўшы па малюнку свайго браўзэра на сайце. Гэта дасць магчымасць за пару секунд змяніць інфармацыю аб тым, у якой краіне вы знаходзіцеся.

Браўзэр Tor

Гэта адзін з самых надзейных і простых спосабаў схаваць сваю прысутнасць у інтэрнэце. Браўзэр Tor не такі зручны, як папулярныя Chrome, Firefox і Opera, але яго выкарыстанне дасць магчымасць не толькі абыйсці блакаванне, але і схаваць ваш IP-адрас, зашыфруе ваш трафік у Беларусі.

Спампаваць браўзэр Tor можна тут.

Браўзэр Orbot для Android

Фактычна, Orbot з'яўляецца аналагам Tor Browser Bundle для Android, з усімі яго плюсамі.

Спампаваць Orbot для Android можна тут.

Чытайце навіны БНК у сацыяльных сетках

https://www.facebook.com/bnkbel

https://vk.com/bnkbel

https://ok.ru/bnkbel

https://twitter.com/bnkbel

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках