6 траўня 2024, панядзелак, 10:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раса Юкнявічэне: Крэмль можа выкарыстоўваць Астравецкую АЭС для гібрыднай вайны

12
Раса Юкнявічэне: Крэмль можа выкарыстоўваць Астравецкую АЭС для гібрыднай вайны
Раса Юкнявічэне
ФОТА: DELFI

Сейм Літвы прыняў пастанову, у якой заявіў, што атамная станцыя, якая будуецца ў Астраўцы, з'яўляецца асабліва небяспечнай.

Спецыяльна для сайта Charter97.org сітуацыю каментуе Раса Юкнявічэне, сябра Сейму Літвы і міністр абароны ў 2008 - 2012 гадах.

- Чаму Сейм прыняў гэтую пастанову аб АЭС і што яна напраўду азначае?

- Электрастанцыя, якую ўзводзяць у Астраўцы, з самага пачатку не была бяспечнай, Перш за ўсё, яна не адпавядае міжнародным стандартам. Само існаванне Астравецкай АЭС - гэта фізічная пагроза Вільні, сталіца Літвы знаходзіцца ў зоне эвакуацыі.

Становішча пагаршаецца тым, што гэты праект - расейскі, станцыю будуе Расатам. У выніку, нават без дазволу Беларусі Крэмль можа выкарыстоўваць станцыю і для гібрыднай вайны, і для шантажу Літвы і іншых суседніх краін. Нарэшце, самі рэактары, якія будуць дзейнічаць на станцыі, новай і яшчэ не праверанай мадэлі. Горш таго, ёсць мноства сведчанняў, што будаўніцтва вядзецца непрафесійна, вядома аб некалькіх інцыдэнтах падчас працэсу. Усё гэта не можа не выклікаць турботы.

- Якія будуць наступствы прыняцця рэзалюцыі?

- Перш за ўсё, пастанова азначае, што мы паслядоўна ідзем да таго, што Літва не будзе набываць электрычнасць, якая будзе выпрацоўвацца на небяспечнай атамнай станцыі ў Астраўцы. Таксама гэта азначае, што мы будзем прыкладаць максімум намаганняў для таго, каб не было магчымасці транзіту гэтай энэргіі праз нашу тэрыторыю.

- Такая пазіцыя азначае, што стасункі з Менскам пагоршацца?

- Пачалі гэта не мы, а Аляксандр Лукашэнка. Гэта ён прыняў пастанову будаваць атамную АЭС практычна на самай мяжы з Літвой і ў небяспечнай блізкасці да Вільні.

- Якія будуць наступныя крокі Вільні?

- Будзем прадаўжаць працаваць з суседнімі краінамі і больш актыўна на еўрапейскім узроўні. Максімальна хутка пастараемся выйсці з энэргакола БРЭЛЛ (Беларусь, Расея, Эстонія, Літва, Латвія) і стаць часткай еўрапейскай энэргасістэмы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках