7 траўня 2024, aўторак, 23:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Washington Post: ЗША размясцілі «кібербомбу» ў інфраструктуры РФ

6
Washington Post: ЗША размясцілі «кібербомбу» ў інфраструктуры РФ

Інфраструктура гарадоў Расеі можа быць цалкам паралізаваная ў лічаныя секунды.

Экс-прэзідэнт ЗША Барак Абама ў 2016 годзе ўхваліў размяшчэнне кіберзброі ў сістэмах расейскай інфраструктуры. Пра гэта паведамляе Washington Post (пераклад - republic.ru).

Як піша газета, гэта зброя - «лічбавы эквівалент бомбы», яе могуць ужыць, калі ЗША выявяць крытычнае абвастрэнне стасункаў з Расеяй. Ухваліць яе выкарыстанне можа дзейны прэзідэнт Дональд Трамп.

Выданне таксама даведалася падрабязнасці дня ў жніўні 2016 года, калі Абама ўпершыню даведаўся аб умяшанні Расеі ў амерыканскія выбары. Паводле звестак WP, з першым дакладам ФБР азнаёмілі толькі Абаму і трох ягоных старэйшых памочнікаў. Каб пазбегнуць выцеку, даклад ФБР вывучаўся ў тых жа варунках сакрэтнасці, што і пад час забойства Усамы бэн Ладэна. Пазней пра спробу ўмяшання распавялі і іншым чальцам Белага дома.

У справаздачы ФБР нібыта было сказана, што Пуцін асабіста аддаў загад расейскім спецслужбам нашкодзіць кандыдатцы ад Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан і дапамагчы яе апаненту - цяперашняму прэзідэнту ЗША Дональду Трампу.

Каманда Абамы чакала пацвярджэння дакладу ФБР ад АНБ і ЦРУ. Як адзначаецца, праца ў расследаванні расейскага ўмяшання запаволілася пасля выбараў, бо чыноўнікі заняліся падрыхтоўкай захадаў, якія перашкодзяць прэзідэнту Дональду Трампу скасаваць ініцыятывы свайго папярэдніка.

У адміністрацыі Абамы цягам доўгага часу выбіралі захады ў адказ Расеі. Улады ЗША асцерагаліся, што якія-небудзь санкцыі прывядуць да павелічэння ўмяшання расейскіх хакераў. Яны таксама не хацелі сваімі дзеяннямі паўплываць на зыход перадвыбарнай кампаніі і «азмрочыць» чаканую перамогу Клінтан.

Разглядалася магчымасць увядзення санкцый асабіста супраць Пуціна ці публікацыя кампраметуючай яго інфармацыі, сабранай ЦРУ.

За тыдзень да выбараў ФБР нібыта накіравала Крамлю фінальнае папярэджанне праз канал, які стварылі для прадухілення ядзернай вайны. Масква адказала на гэтае папярэджанне пасля выбараў прэзідэнта.

Пасля таго, як ЗША абавязалі Расею вызваліць так званыя дыпламатычныя дачы, агенты ФБР назіралі, як адтуль выязджаюць загружаныя грузавікі, піша WP. Калі расейская старана пакінула дачы, ФБР нібыта выявіла там сляды антэн, электронікі, кампутараў, файлавых шаф і іншага абсталявання. Адзначаецца, што ў будынках жылых памяшканняў засталося шмат слядоў электроннай тэхнікі на падлозе, сталах і сценах.

Публічную частку дакладу аб меркаваным умяшанні Расеі ў амерыканскія выбары спецслужбы падалі ў студзені. На думку Крамля, там не было прадстаўлена канкрэтных звестак, а значыць, даклад не даводзіць факт хакерскіх нападаў з боку Расеі.

Аб укараненні амерыканскімі хакерамі ў расейскія электрасеткі ў лістападзе 2016 годзе даведаўся NBC News. Паведамлялася, што кіберзброя можа тушыць святло і адключаць Інтэрнэт у гарадах.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках