7 траўня 2024, aўторак, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэп ЗША: Расея навучае іх і фінансуе баевікоў

Дзярждэп ЗША: Расея навучае іх і фінансуе баевікоў

Падкантрольныя Маскве баевікі спрабуюць не дазволіць міжнародной супольнасці ўбачыць, што адбываецца на Данбасе.

У замежнапалітычнай установе Злучаных Штатаў ведаюць, што пуцінская Расея кіруе прарасейскімі баевікамі на Данбасе, утрымлівае іх і навучае пры дапамозе вайсковых дарадцаў. Пра гэта агенцтва «Голас Амерыкі» піша са спасылкай на выступ прэс-аташэ Дзярждэпартамента ЗША Хізэр Ноерт.

«Кіраваныя Расеяй сепаратысты спрабуюць не дазволіць міжнароднай супольнасці ўбачыць, што адбываецца на ўсходзе Украіны. Нам вядома, што Расея кіруе так званымі сепаратыстамі, фінансуе і навучае іх», - заявіла яна.

У Дзярждэпе заклікалі Маскву выкарыстоўваць свой уплыў, каб у часова акупаваным Данбасе баевікі спынілі запалохваць назіральнікаў АБСЕ.

«ЗША глыбока занепакоеныя трывожнай тэндэнцыяй да гвалту і запалохвання АБСЕ з боку кіраваных Расеяй сепаратыстаў на ўсходзе...Інфармацыя ад назіральнікаў з'яўляецца адной з надзейных крыніц, праз якія як мы, так і свет могуць убачыць, якія спусташэнні адбываюцца ў гэтай частцы Украіны», - дадала прэс-аташэ, падкрэсліўшы, што «свет хоча, каб назіральнікі маглі справядліва і дакладна паведамляць пра сітуацыю на месцы».

У Вашынгтоне зноў адзначылі, што «доўгае і надзейнае спыненне агню настойліва неабходнае» для выканання менскіх пагадненняў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках