8 траўня 2024, Серада, 3:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фільм пра звычайны беларускі трактар атрымаў Гран-пры ў ЗША

16
Фільм пра звычайны беларускі трактар атрымаў Гран-пры ў ЗША
ФОТА: ONLINER.BY

17-хвілінны ролік пра трактары «Беларус» прызнаны найлепшым сярод дзвюх тысяч работ больш чым з 50 краін.

Фільм «Карміцель» атрымаў Гран-пры і «Залатую камеру» ў намінацыі «Маркетынгавыя камунікацыі» 50-га фестывалю відэавытворчасці US International Film&Video Festival (ЗША). 17-хвілінны ролік пра беларускія трактары быў прызнаны найлепшым сярод дзвюх тысяч работ больш чым з 50 краін, піша onliner.by.

Фільм распавядае пра жыццё трактара Belarus, які працуе ў розных краінах свету. Героі фільма - рэальныя фермеры, для якіх трактар з'яўляецца галоўным партнёрам у працы і карміцелем сям'і.

- Пры распрацоўцы ідэі фільма мы імкнуліся адысці ад стэрэатыпаў, прыцягнуць увагу не толькі мэтавай аўдыторыі, бо гаворка ідзе не пра мас-маркет і нават не пра аўтамабілі. Трактар у відэароліку адушаўлёны і распавядае пра тое, як дапамагае ўзгадоўваць унікальныя для розных краін культуры. Гэта кранальная гісторыя пра тое, як гэтая магутная машына разам са сваім гаспадаром ідуць наперад па працоўным жыцці цягам многіх гадоў, - адзначыў начальнік бюро рэкламы і выстаў ААТ «МТЗ».

Нагадаем, прэзентацыйны ролік трактарнага завода ўжо двойчы стаў срэбным прызёрам фестывалю The Cannes Corporate Media&TV у Канах, а таксама атрымаў Гран-пры VI Міжнароднага маскоўскага фэсту карпаратыўнага відэа.

Ролік пераведзены на сем моў. Здымаўся ён на тэрыторыі Беларусі, Расеі, Казахстана, В'етнама, Нікарагуа, ПАР, Нарвегіі, Пакістана, Егіпта і на Каўказе. У здымках былі задзейнічаныя трактары Belarus з гэтых краін. Над стварэннем відэароліка працавала кінакампанія з Новасібірска LBL Production. МТЗ займаўся арганізацыяй здымак.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках