8 траўня 2024, Серада, 4:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафта падрыхтавалася закрыць паўгоддзе найгоршымі вынікамі за 20 гадоў

1
Нафта падрыхтавалася закрыць паўгоддзе найгоршымі вынікамі за 20 гадоў

З пачатку года нафтавыя ф'ючарсы патаннелі на 20%.

З пачатку 2017 года да 23 чэрвеня нафта Brent, міжнародны эталон, патаннела на 20,5% (на стан 17:05 паводле беларускага часу). Калі Brent падыдзе да сярэдзіны года з такім жа вынікам, гэта будзе вельмі моцнае падзенне яе кошту ў першым паўгоддзі з 1997 года. Тады падзенне за першую палову года склала 22,26% на фоне азіяцкага фінансавага крызісу, піша РБК.

Ёсць верагоднасць, што нафта пераб'е і гэты антырэкорд. Калі падчас астатняга тыдня чэрвеня ф'ючарсы Brent апусцяцца да адзнакі $ 44,17 за бараль, то паўгадавое падзенне складзе амаль 22,3% і будзе найбуйнейшым з 1991 года. На стан 19:55 паводле беларускага часу пятніцы каціроўкі Brent складалі $ 45,58 за бараль. Нафта таннее пяты тыдзень запар.

У першых паўгоддзях нафта паказвае станоўчую дынаміку ў два разы часцей, чым адмоўную. За ўвесь час існавання біржавых ф'ючарсаў Brent (з 1988 года) яны паказвалі адмоўны вынік у першым паўгоддзі дзевяць разоў і 19 разоў – станоўчы.

Цяпер нафта таннее на фоне росту здабычы і запасаў у ЗША, павелічэння вытворчасці ў Лівіі і Нігерыі, максімальнага для 2017 года ўзроўню запасаў сыравіны на марскіх танкерах і скептыцызму ўдзельнікаў рынку з нагоды стратэгіі АПЕК. «Наўрад ці мы дасягнулі заканчэння спаду каціровак, – прыводзіць Reuters каментары аналітыкаў Commerzbank. –Негатыўным навінам, якія могуць і далей правакаваць уцёкі кароткатэрміновых інвестараў з рынку, не відаць канца».

Іншыя эксперты мяркуюць, што на рынку прыкметныя аптымістычныя чыннікі і каціроўкі нафты вернуцца да $50. Рэзкі рост аб'ёму запасаў у плывучых сховішчах сведчыць, што трэйдары чакаюць ралі коштаў, гаворыцца ў аглядзе аналітыкаў RBC Capital Markets ад 22 чэрвеня, вытрымкі з якога прыводзіць Bloomberg.

Пры гэтым у сераду, 21 чэрвеня, міністр нафты Ірана, які ўваходзіць у картэль, Біджан Намдар Занганэ, сказаў, што могуць спатрэбіцца дадатковыя скарачэнні, але дасягнуць кансэнсусу будзе складана. Пра гэта ён заявіў паводле вынікаў пасяджэння тэхнічнага камітэта АПЕК у Вене, які маніторыць захаванне пагаднення. Удзельнікі сустрэчы надалі толькі павярхоўную ўвагу магчымасці паглыблення існых скарачэнняў, паведамілі Bloomberg дэлегаты, знаёмыя з пытаннем.

Тамас Варга, галоўны аналітык брокерскай фірмы PVM Oil Associates, паказвае, што падтрымку коштам можа зрабіць памяншэнне запасаў у ЗША. Запасы нафты ў ЗША за тыдзень, які закончыўся 16 чэрвеня, скараціліся больш за прагназаванае – на 2,7 млн барр., як вынікае з даклада Управы энэргетычнай інфармацыі ЗША ад 21 чэрвеня. Здабыча нафты ў ЗША вырасла на 10% за мінулыя 12 месяцаў, да 9,35 млн барр. за суткі, што супастаўна з узроўнем здабычы галоўнага экспарцёра нафты – Саудаўскай Аравіі.

Разам з Brent устойлівае зніжэнне дэманструе і амерыканскі эталон: нафта WTI таксама закрывае падзеннем пяты тыдзень запар. Ф'ючарсы на гэты гатунак за тыдзень патаннелі прыкладна на 4% – сведчанне таго, што рынкам нафты зноў завалодалі «мядзведзі». Дасягнутая ў траўні дамоўленасць наконт прадаўжэння скарачэння здабычы па-ранейшаму не ўражвае інвестараў, а ў АПЕК і яе хаўруснікаў застаецца мала інструментаў для павышэння коштаў, адзначае Bloomberg. «Мядзведжы трэнд ператварыўся ў манію», – сказаў агенцтву галоўны аналітык чыкагскага правайдара брокерскіх паслуг Price Futures Group Філ Флін.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках