7 траўня 2024, aўторак, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперт распавёў, з якога ўзросту можна везці дзіця на курорт і што ўзяць з сабой

6
Эксперт распавёў, з якога ўзросту можна везці дзіця на курорт і што ўзяць з сабой
ФОТА: SHALAMOV / DEPOSITPHOTOS

Галоўная парада адносна адпачынку на моры – не старайцеся адпачыць адразу і на ўсю катушку.

Як правіла, дзеці, якія не маюць хранічных хваробаў сэрца і сасудаў, лёгка адаптуюцца да любых умоваў – калі бацькі не здзяйсняюць стандартных глупстваў. Узрост дзіцяці, такім чынам, не мае значэння, піша дзіцячы лекар, кандыдат медыцынскіх навук Яўген Камароўскі для nv.ua.

Часта пры адаптацыі да новых умоваў дзіця на нейкі час страчвае апетыт. У гэты час важна не піхаць у яго ежу. Выдатна, калі захаванае грудное харчаванне, – можна даць толькі грудзі, не спрабуючы абавязкова запхнуць дадатковую ежу. Калі прыехалі на мора, не варта адразу ж залазіць у ваду на некалькі гадзінаў. Ці сядзець на пляжы цэлы дзень.

Перад паездкай вы павінны задацца такімі важнымі пытаннямі: якія ўмовы будуць падчас падарожжа на курорт, дзе будзеце жыць, што будзеце есці самі і малое, ці зможаце абараніць дзіця ад сонца і спякоты, ці ёсць у вас медыцынская страхоўка, куды звернецеся па меддапамогу. Калі на гэтыя пытанні вы далі адэкватныя адказы, то наперад, на марскі курорт.

Што тычыцца аптэчкі, то самае галоўнае – гэта сродак для пераральнай регідратацыі. Далей – солевыя кроплі ў нос, гарачкапаніжальныя сродкі, супрацьалергічныя. Зноў жа, трэба разумець, куды вы едзеце, ці ёсць там магчымасць дабрацца да аптэкі, ці ёсць у вас нармальная медыцынская страхоўка – гэта, дарэчы, абавязковая ўмова нармальнага адпачынку.

А калі вы, да прыкладу, плывяце на байдарках, то абавязкова трэба ўзяць з сабой антыбіётыкі і тэлефон лекара, якому заўсёды зможаце патэлефанаваць.

Галоўная мая парада адносна адпачынку на моры – не старайцеся адпачыць адразу і на ўсю катушку. Калі вы прыехалі адтуль, дзе 18–20 градусаў, не трэба цэлы дзень ляжаць на пляжы пад гарачым сонцам. Паляжыце спачатку паўгадзінкі, і пажадана ў першай палове дня.

Увогуле, адпачываць – гэта велізарнае мастацтва, яму трэба вучыцца і вучыцца.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках