20 траўня 2024, панядзелак, 2:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы патрабуюць скасаваць вайсковыя парады ў Менску

51
Беларусы патрабуюць скасаваць вайсковыя парады ў Менску

Петыцыя была створана адразу пасля таго, як на праспекце Незалежнасці танк знёс слуп і дрэва.

У Беларусі пачаўся збор подпісаў пад петыцыяй з патрабаваннем спыніць правядзенне вайсковых парадаў з выкарыстаннем цяжкай тэхнікі ў межах Менска.

Чарговы парад з выкарыстаннем вайсковай тэхнікі павінен прайсці ў Менску 3 ліпеня. Падчас рэпетыцыі параду ў суботу танк Т-72 урэзаўся ў слуп на праспекце Незалежнасці.

«Просім разгледзець магчымасць перанесці правядзенне парадаў з выкарыстаннем цяжкай вайсковай тэхнікі за межы горада Менска! Для гэтага існуюць спецыяльна прызначаныя для гэтага пляцоўкі за мяжою горада, напрыклад, на вайсковыя палігоны», - гаворыцца ў петыцыі, размешчанай на сайце petitions.by.

Зварот плануецца накіраваць у адміністрацыю Лукашэнкі і міністэрства абароны Беларусі.

На думку аўтараў петыцыі, загрувашчванне цяжкай вайсковай тэхнікай у цэнтры горада павялічвае загазаванасць і наносіць шкоду экалогіі горада і шкодзіць здароўю грамадзян. Акрамя таго, выкарыстанне цяжкай вайсковай тэхнікі прыводзіць да пашкоджання дарожнага пакрыцця і разметкі на вуліцах Менска.

У петыцыі таксама звяртаецца ўвага на тое, што «грукат, які ствараецца цяжкай вайсковай тэхнікай, перашкаджае адпачынку і працы грамадзян», а рэпетыцыі і сам парад «ствараюць транспартны калапс у цэнтры горада і на асноўных магістралях».

Петыцыя была размешчана ў суботу, і ўжо сабрала больш за 700 подпісаў.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках