11 траўня 2024, Субота, 1:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік ЦРУ абвінаваціў РФ у шматгадовых спробах падарваць дэмакратыю

Кіраўнік ЦРУ абвінаваціў РФ у шматгадовых спробах падарваць дэмакратыю
Майк Помпеа
ФОТА: WIKIPEDIA.ORG

Майк Помпеа заявіў, што ўзмацнілася тэндэнцыя да выцечак і «крадзяжу амерыканскіх сакрэтаў».

Дырэктар Цэнтральнай разведвальнай управы (ЦРУ) Майк Помпеа заявіў, што не бачыць нічога дзіўнага ў паведамленнях пра магчымыя ўмяшанні Масквы ў выбары прэзідэнта ЗША. Такое меркаванне ён выказаў у гутарцы з журналістамі MSNBC, якую амерыканскі кабельны канал паказаў у суботу, 24 чэрвеня, піша «Нямецкая хваля».

Гэта першае інтэрв'ю, якое Помпеа даў навінаваму СМІ з моманту заняцця ім пасады кіраўніка вонкавай выведкі ЗША ў студзені сёлета.

«Расейцы дзесяцігоддзямі спрабавалі падарваць амерыканскую дэмакратыю. Так што ў некаторым сэнсе гэта – не навіна. Тым не менш гэтыя паведамленні прымушаюць нас з асаблівай увагай паставіцца да таго, як мы можам спыніць іх (расейцаў. – Заўвага.)», – падкрэсліў кіраўнік урадавага агенцтва ЗША.

Помпеа не стаў вінаваціць асабіста Пуціна

Пры гэтым Майк Помпеа заявіў, што не можа сцвярджаць, ці стаяў за кампаніяй умяшання ў амерыканскія выбары асабіста прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін. Такім чынам дырэктар ЦРУ пракаментаваў вялікае расследаванне The Washington Post, якое выйшла 23 чэрвеня. Газета апублікавала аглядны матэрыял, у якім казала пра «прамую ўцягнутасць» Пуціна ў кіберкампанію падрыву і дыскрэдытацыі выбарчага працэсу ў ЗША.

ЦРУ пагражае выкрывальнікам

Разам з тым кіраўнік Цэнтральнай разведвальнай управы паскардзіўся, што пасля выкрыццяў былога супрацоўніка ЦРУ і Агенцтва нацыянальнай бяспекі (АНБ) ЗША Эдварда Сноўдэна ўзмацнілася тэндэнцыя да выцечак і «крадзяжу амерыканскіх сакрэтаў» – з меркаванняў самапіяру або матэрыяльных меркаванняў. Адміністрацыя гаспадара Белага Дому Дональда Трампа актыўна настроеная на прадухіленне падобных інцыдэнтаў у будучыні і пакаранне вінаватых у іх, папярэдзіў ён.

Раней Майк Помпеа ўжо выказваў меркаванне, што выкрывальнікі – такія, як стваральнік сайта WikiLeaks Джуліян Асанж і ягоныя калегі – толькі «строяць з сябе крыжакоў», а на самай справе дапамагаюць ворагам ЗША, напрыклад Расеі, і маюць зносіны з дыктатарамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках