9 траўня 2024, Чацвер, 0:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эстонія адчыніла першую ў свеце лічбавую амбасаду ў Люксембургу

1
Эстонія адчыніла першую ў свеце лічбавую амбасаду ў Люксембургу

Усе правілы ў абароне інфармацыі, якія дзейнічаюць у краіне, павінны распаўсюджвацца і на яе «лічбавую амбасаду».

Правілы пра тое, што могуць рабіць і чаго не могуць урады з персанальнымі звесткамі, рэгламентуюцца тым, дзе гэтыя звесткі захоўваюцца. Тэхналагічныя кампаніі захоўваюць інфармацыю на сэрверах ва ўсім свеце, і ўрады могуць выкарыстоўваць гэта, каб красці асабістыя звесткі, піша hightech.fm.

Тым не менш Эстонія пастанавіла пайсці на рызыкоўны крок і падпісала пагадненне пра адкрыццё «амбасады звестак» у Люксембургу. Фактычна, Люксембург вылучае сэрверную як прадстаўніцтва Эстоніі. Такім чынам, усе правы і правілы ў абароне інфармацыі, якія дзейнічаюць у краіне, павінны распаўсюджвацца і на яе «лічбавую амбасаду».

Пасля распаду СССР Эстонія пастанавіла ўшчыльную заняцца лічбавымі тэхналогіямі. За апошнія 20 гадоў Эстонія стала «лічбавым раем» – у краіне адбыўся тэхналагічны бум. Сярод яго «герояў» – Skype, TransferWise, Kazaa, Fitsme і Playtech.

Летась Эстонія пастанавіла павялічыць насельніцтва сваёй краіны за кошт 10 млн лічбавых грамадзянаў. Краіна таксама абяцала дапамагчы Ямайцы пабудаваць электронную дзяржаву.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках