7 траўня 2024, aўторак, 17:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны: Экіпаж танка, які збіў слуп, у парадзе ўдзельнічаць не будзе

18
Мінабароны: Экіпаж танка, які збіў слуп, у парадзе ўдзельнічаць не будзе
Фота: onliner.by

Пры гэтым усе танкісты здаровыя і ніхто на гаўптвахту не трапіў.

Пры інцыдэнце, калі танк рэзнуўся ў ліхтарны слуп на праспекце Незалежнасці ў Менску, пацярпелых няма. «Усе абсалютна здаровыя», - паведаміў на прэс-канферэнцыі 26 чэрвеня прэс-сакратар галоўнай управы ідэалагічнай работы Міністэрства абароны, палкоўнік Уладзімір Макараў.

З ягоных слоў, праверка тэхнічнага стану паказала, што танк быў у спраўным стане. Каб такая сітуацыя не паўтарылася, ужыты комплекс захадаў, заявіў прэс-сакратар вайсковага міністэрства: «Пачынаючы з дадатковага інструктажу, дадатковых заняткаў для механікаў-кіроўцаў для кіравання ў горадзе ў складаных дарожных і пагодных варунках».

Адказваючы на пытанне «Еўрарадыё», Макараў паведаміў, што экіпаж танка, які рэзнуўся ў слуп, не будзе браць удзелу ў парадзе на Дзень Незалежнасці. Ён дадаў, што Мінабароны прадаўжае расследаванне здарэння. Ёсць імавернасць, што дзеянні механіка-кіроўцы, які пачаў тармазіць пасля заносу танка, дазволілі пазбегнуць вялікіх разбурэнняў, патлумачыў прадстаўнік вайсковага міністрэрства.

Макараў зняпраўдзіў чуткі, быццам механік-кіроўца танка пасля здарэння трапіў на гаўптвахту. «Гэта не адпавядае рэчаіснасці», - заявіў ён.

Прэс-сакратар Мінабароны заявіў, што вайсковая ўстанова плануе ўжо сёння выправіць наступствы інцыдэнту на праспекце - перш за ўсё размова ідзе аб аднаўленні ліхтарнага слупа.

Таксама Макараў пракаментаваў абмеркаванне інцыдэнту ў інтэрнэце. З ягоных слоў, падчас параду войскаў ніколі не ўжываецца нічога баявога - ні боепрыпасаў, ні актыўнай брані, якая выкарыстоўваецца ў баявых дзеяннях.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках