19 траўня 2024, Нядзеля, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейка спазнілася на аўтобус у Польшчы і прапала

3
Берасцейка спазнілася на аўтобус у Польшчы і прапала

Аб месцазнаходжанні жанчыны нічога не вядома.

41-гадовая Анжаліка Замковец (Навіцкая) знаходзілася ў Польшчы ў горадзе Пасленк (Pasłęk). Адтуль 21 чэрвеня яна накіравалася на аўтобусе ў Варшаву на аўтавакзал «Варшава Заходня», дзе павінна была перасесці на аўтобус да Берасця. Апошні раз на сувязь з роднымі жанчына выходзіла ў той самы дзень а 13:30 і сказала, што спазнілася на транспарт, паведамілі ў берасцейскім пошукава-выратавальным атрадзе «Анёл».

У міліцыю звярнуліся сваякі берасцейкі. З іх слоў, та з'ехала ў Польшчу 15 чэрвеня з мэтай працаўладкавання, дапоўнілі ва УУС Берасцейскага аблвыканкаму.

Грамадзян, якія маюць інфармацыю пра месцазнаходжанне жанчыны, просяць патэлефанаваць па тэлефоне: +375 (33) 6666-033, +375 (33) 698-94-27, +375 (33) 672-49-72 або 102, у Польшчы - 112.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках