19 траўня 2024, Нядзеля, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першыя чэмпіёны незалежнай Беларусі

Першыя чэмпіёны незалежнай Беларусі

25 гадоў таму менскае «Дынама» выйграла першы чэмпіянат Беларусі.

А вы памятаеце, хто прынёс «бела-блакітным» той тытул? - піша pressball.by.

Чвэрць стагоддзя таму завяршыўся першы футбольны чэмпіянат незалежнай Беларусі. У сувязі з пераходам ад сістэмы «вясна-восень», па якой праходзілі турніры ў СССР, да фармату «восень-вясна», які выкарыстоўваўся ў большасці краін Еўропы, спаборніцтва было вырашана правесці па спрошчанай схеме - у адно кола за два месяцы (з 18 красавіка да 27 чэрвеня 1992 года).

У чэмпіянаце ўдзельнічала шаснаццаць каманд. Шэсць з іх раней выступалі ў розных лігах першынства СССР («Дынама» Менск, «Дняпро» Магілёў, «Дынама» Берасце, КІМ Віцебск, «Хімік» Горадня, «Гомсельмаш»), дзевяць - у першай лізе чэмпіянату БССР («Металург» Маладзечна, «Тарпеда» Магілёў, СКБ- «Лакаматыў» Віцебск, «Шахцёр» Салігорск, «Будаўнік» Старыя Дарогі, «Трактар» Бабруйск, БелАЗ Жодзіна, «Абутнік» Ліда), адна - у другой лізе чэмпіянату БССР («Ведрыч» Рэчыца).

У 15 матчах менскія дынамаўцы набралі 25 балаў і сталі першымі чэмпіёнамі незалежнай Беларусі, апярэдзіўшы на адзін бал «Днепр» і на шэсць - аднаклубнікаў з Берасця і «Трактар». Найлепшым снайперам турніру стаў Андрэй Скарабагацька, які забіў за магілёўцаў 11 мячоў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках