19 траўня 2024, Нядзеля, 15:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сцяг удалося выратаваць»

2
«Сцяг удалося выратаваць»

Мянчанка ўспамінае, як адбіла бел-чырвона-белы сцяг у АМАПаўцаў.

25 сакавіка гэтага году ў Менску і ў некаторых абласных гарадах, у тым ліку і ў Віцебску, прайшлі акцыі, прысвечаныя Дню Волі, піша vkurier.by.

Тады па ўсёй краіне была затрыманая вялікая колькасць удзельнікаў несанкцыянаваных мерапрыемстваў.

Адных неўзабаве адпусцілі, а іншых пасля прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці і прысудзілі да доўгага адміністрацыйнага арышту або да вялікага штрафу.

ДЗЕНЬ ВОЛІ Ў ВІЦЕБСКУ. ФОТА СВЯТЛАНЫ ВАСІЛЬЕВАЙ

Адна з пацярпелых 25 сакавіка 45-гадовая Ганна Іванова (імя і прозвішча на просьбу жанчыны змененыя), супрацоўніца прыватнай менскай кампаніі, распавяла сваю гісторыю.

Са слоў жанчыны, на Дзень Волі яна знаходзілася на плошчы Якуба Коласа ў Менску сярод іншых людзей, калі набеглі АМАПаўцы і сталі хапаць удзельнікаў акцыі.

ФОТА СВЯТЛАНЫ ВАСІЛЬЕВАЙ

«Мяне «выцапілі» з натоўпу, таму што я была са сцягам. За валасы - і ў аўтазак», - распавяла мянчанка.

Разам з іншымі людзьмі Ганну адвезлі ў Першамайскі РАУС, там вывелі, паставілі ля сценкі, затым завялі ў нейкае памяшканне падобнае на спартзалю. Супрацоўнікі органаў перапісалі звесткі пашпарта жанчыны, але пратакол не складалі, а праз пару гадзін назвалі прозвішча Ганны і прозвішча яшчэ адной дзяўчыны і скамандавалі:

«З рэчамі на выхад».

Жанчын праводзілі да брамы і адпусцілі. Ганне нават сцяг удалося выратаваць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках