19 траўня 2024, Нядзеля, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менгарвыканкам пра збіты танкам слуп: Мы за цаной не пастаім

32
Менгарвыканкам пра збіты танкам слуп: Мы за цаной не пастаім
ФОТА: ONLINER.BY

Чыноўнікі хаваюць сумы, якія былі выдаткаваныя на аднаўленне горада пасля «прабегу» танкаў.

Мабыць, самая нашумелая навіна апошняга тыдня - ДТЗ з танкам на галоўным сталічным праспекце. 24 чэрвеня прыблізна а шасці вечара калона вайсковай тэхнікі рушыла па праспекце Незалежнасці, дзе рух транспарту часова абмежавалі ў напрамку цэнтра горада на рэпетыцыю парада. Вайсковую тэхніку на праспекце многія здымалі на відэа. Але па-сапраўднаму ашаламляльнае відовішча чакала тых гараджан, якія назіралі за магутнымі машынамі каля станцыі метро «Маскоўская», піша kp.by.

Насупраць кінастудыі «Беларусьфільм» адзін з танкаў Т-72, які, мяркуючы па кадрах аматарскай здымкі, ехаў на прыстойнай хуткасці, раптам вылецеў на абочыну, збіўшы ліхтарны слуп і дрэва. На кадрах відаць - танк пашкоджаны, дарожнае пакрыццё разбуранае. На шчасце, камандзір танка, які ў момант ДТЗ знаходзіўся на самім танку, ацалеў. Экспэрты кажуць, што пазбегнуць ахвяр сярод людзей, што гулялі ўздоўж праспекта ўдалося цудам.

Паводле неафіцыйнай версіі, танкіст спачатку развярнуўся, а потым скінуў газ. Імаверна, адна вусень трапіла ў ваду, а другая - на сухі асфальт. У выніку танк даслоўна вылецеў з дарогі. Афіцыйную версію таго, што адбылося павінна агучыць аўтаінспекцыя.

- Складзена схема ДТЗ, праводзіцца праверка, - растлумачылі ва УДАІ ГУУС Менгарвыканкама, дадаўшы, што пра штраф танкісту за парушэнне ПДР гаворка пакуль не ідзе.

- Праз гадзіну пашкоджаны ўчастак дарогі быў адноўлены, - растлумачыў гендырэктар прадпрыемства «Гаррамаўтадар» Менгарвыканкама Дзяніс Глінскі.

Фота: CITYDOG.BY

- У колькі абышоўся рамонт?

- Гаворка ідзе пра падрыхтоўку да памятнай падзеі - Дня Незалежнасці. У параўнанні з гэтым святам усе выдаткі саступаюць на другі план. Сумы былі нязначныя.

- Але пасля кожнага парада менчукі скардзяцца на стан дарог - і тады гаворка ідзе ўжо пра вялікія выдаткі...

- Гаворка ідзе пра даніну павагі подзвігу нашых дзядоў і прадзедаў. Казаць пра выдаткі непрымальна.

Фота: CITYDOG.BY

Некалькі гадоў таму прадстаўнікі Белаўтадара распавядалі, што будаўніцтва кіламетру беларускай дарогі каштуе прыкладна $3 мільёны - гаворка ішла пра трасу Менск-Магілёў. Гаварылася тады і пра кошт ямачнага рамонту квадратнага метра дарогі - 5-15 дэнамінаваных рублёў.

Як распавялі нам у УП «Менгарсвятло», каб аднавіць ліхтарны слуп, давядзецца крыху пачакаць:

- Такія апоры на складзе не захоўваюцца: замовілі трубы розных дыяметраў, цокаль, кранштэйн. Дакладную суму нам яшчэ не агучылі. Слуп усталюем да канца тыдня. Кошт будзе выстаўлены Міністэрству абароны.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках