19 траўня 2024, Нядзеля, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маці зняволенага абвясціла галадоўку ля сцен калоніі ў Шклове

14
Маці зняволенага абвясціла галадоўку ля сцен калоніі ў Шклове

Пра сваю галадоўку актывістка апавясціла Дэпартамэнт выканання пакаранняў і пракуратуру Магілёва.

Паводле інфармацыі ініцыятывы «Наша права», Ксенія Кавалёва абвясціла галадоўку каля будынка папраўчай калоніі ў Шклове. Журналісты protivpytok.org звязаліся асабіста з Ксеніяй і высветлілі прычыны, якія заахвоцілі яе на гэты рашучы крок.

Паводле інфармацыі Ксеніі, яе сын адбывае пакаранне ў ПК-17 і цяпер утрымліваецца ў штрафным ізалятары. У ШІЗА зняволеныя патрабавалі прыезду пракурора, каб паведаміць яму аб парушэннях у калоніі.

У мінулы панядзелак Ксенія Кавалёва была на прыёме ў пракуратуры горада Шклова ў Алданавай І.М. і прасіла выехаць у ПК для апытання асуджаных. Тым не менш, пракурор адмовілася выязджаць у калонію спаслаўшыся на адсутнасць канкрэтных фактаў.

Бачачы немагчымасць дамагчыся справядлівасці, учора, 26 чэрвеня, Ксенія пад будынкам ПК-17 абвясціла галадоўку з патрабаваннем даць сустрэчу з асуджаным сынам, каб пераканацца, ці ўсё з імі ў парадку. Пра сваю галадоўку актывістка, якая шукае праўды, апавясціла Дэпартамэнт выканання пакаранняў і пракуратуру г. Магілёва.

На гэты момант адміністрацыя калоніі выслухала Ксенію, але адмовілася даць кароткатэрміновае спатканне. Кіраўніцтва калоніі адмаўляе факты парушэння правоў асуджаных.

Ксенія не мае намеру спыняць галадоўку датуль, пакуль ёй не будзе дадзеная магчымасць кароткатэрміновага спаткання з блізкім сваяком, каб самой асабіста пераканацца, што яго правы не парушаюцца.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках