19 траўня 2024, Нядзеля, 14:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі: У сераду будзе спякота да +31 градуса

1
Сіноптыкі: У сераду будзе спякота да +31 градуса

Белгідраметэацэнтр выступіў з папярэджаннем аб неспрыяльнай пагоднай з'яве ў сувязі з надыходзячай спякотай.

На 29 чэрвеня ў краіне аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі праз спёку. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца павышэнне тэмпературы паветра да +30 + 34°С, у асобных раёнах на поўдні да +36°С, у многіх раёнах узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, паведамляе pogoda.by.

28 чэрвеня ўначы краіна ў асноўным будзе заставацца ў полі павышанага атмасфернага ціску; у дзённыя гадзіны чакаецца паступленне цёплых паветраных мас з поўдня Еўропы.

Пераважна без ападкаў, толькі днём на захадзе ў асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах згусціцца слабы туман.

Тэмпература паветра мінімальная ўначы +5.. + 12°С, максімальная ўдзень +22... +29°С, на паўднёвым захадзе ўначы +13... + 16°С, удзень +30... +31°С.

Пакуль жа 27 чэрвеня чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах на поўначы краіны кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер заходні парывісты. Максімальная тэмпература паветра +18... +23°C, на поўдні да +25°C. У Менску без ападкаў. Максімальная тэмпература паветра +20... +22°C.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках