19 траўня 2024, Нядзеля, 11:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Валенсія» можа купіць Паўла Савіцкага за 500 тысяч еўраў

2
«Валенсія» можа купіць Паўла Савіцкага за 500 тысяч еўраў
ПАВЕЛ САВІЦКІ
ФОТА: FOOTBALL.BY

У Гішпаніі Савіцкага лічаць з найбольш перспектыўных маладых футбалістаў Усходняй Еўропы.

Гішпанскае выданне Capital Deporte паведаміла пра цікавасць «Валенсіі» да паўабаронцы «Нёмана» Паўла Савіцкага. Паводле інфармацыі крыніцы, «кажаны» гатовыя заплаціць за беларуса 500 тысяч еўраў, піша pressball.by.

Capital Deporte называе Савіцкага адным з найбольш перспектыўных маладых футбалістаў Усходняй Еўропы і адзначае ўніверсалізм гульца, здольнага выканаць на поле як ролю левага вінгера, так і функцыі плэймэйкера.

Акрамя таго, адзначаецца, што ў мінулым сезоне Савіцкім цікавіліся такія клубы, як «Вільярэал», «Беціс», «Севілья», «Эспаньёл» і «Эльча».

У сезоне-2017 футбаліст правёў за «Нёман» 14 гульняў у чэмпіянаце Беларусі, забіўшы сем мячоў і аддаўшы дзве галявыя перадачы. Гэта другі паказчык вышэйшай лігі па сістэме «гол + пас» (у Міхаіла Гардзейчука з БАТЭ сем забітых мячоў і тры дзейсныя перадачы).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках