19 траўня 2024, Нядзеля, 12:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як МАЗ ледзь не «трапіў» на $100 мільёнаў

13
Як МАЗ ледзь не «трапіў» на $100 мільёнаў
Фота: bymedia

Сталі вядомыя падрабязнасці найбуйнейшай афёры, у эпіцэнтры якой апынуўся Менскі аўтазавод.

Пра тое, што МАЗ падманулі ва Украіне на прыстойную суму, стала вядома восенню мінулага года з афіцыйнага паведамлення Службы бяспекі Украіны.

У 2013 годзе кіраўнікі ўкраінскай камерцыйнай структуры заключылі дамову з прадстаўніком ААТ «Менскі аўтамабільны завод» ва Украіне на пастаўку 150 грузавых аўтамабіляў маркі МАЗ і прычэпаў да іх коштам больш за 15 млн. даляраў ЗША. Атрыманыя грузавікі былі прададзеныя іншым прадпрыемствам, а грошы ашуканцы прысвоілі, піша belaruspartisan.org.

18 і 19 кастрычніка 2016 года аператыўнікі СБУ з прыцягненнем спецыялістаў МАЗ правялі шэраг ператрусаў на аўтатранспартных прадпрыемствах Хмяльніцкай, Запарожскай, Мікалаеўскай, Чаркаскай, Кіраваградскай і Чарнігаўскай абласцей. Паводле вынікаў ператрусаў канфіскавана 100 грузавікоў, якія знаходзіліся ў вышуку. У студзені гэтага года супрацоўнікі СБУ знайшлі тыя паўсотні машын, што засталіся, украдзеныя ў Менскага аўтазавода з дапамогай ашуканскай схемы.

Следства па крымінальнай справе, распачатае паводле ч. 4 арт. 190 (махлярства, учыненае ў асабліва буйных памерах арганізаванай групай) КК Украіны. Справа знаходзіцца ў вытворчасці следчай групы Галоўнага следчага ўпраўлення Нацыянальнай паліцыі Украіны, курыруе яе Генеральная пракуратура.

Па звестках журналістаў, кантракт паміж ААТ «Менскі аўтамабільны завод» і ТАА «РАНТ» (Украіна) быў заключаны 25 траўня 2013 года. Прадмет дамовы: выраб і перадача ва ўласнасці украінскай кампаніі аўтамабіляў МАЗ-6501А8-325-000 у колькасці 1 тыс. шт. і яшчэ 1 тыс. шт. прычэпаў МАЗ-856103- 010.

Агульны кошт кантракту склаў 100 млн. 200 тыс. даляраў ЗША. Можна ўявіць, як радаваліся такому поспеху топ-мэнэджары аўтазавода і Міністэрства прамысловасці!

Паводле ўмоваў кантракту, пакупнік павінен быў зрабіць аплату тавару на працягу 180 каляндарных дзён з дня адгрузкі кожнай яго адзінкі, а таксама абавязаўся даць банкаўскую гарантыю на кошт гатовай да адгрузкі аўтатэхнікі тэрмінам дзеяння да 200 каляндарных дзён з даты адгрузкі апошняй адзінкі тавару.

ТАА «РАНТ» свае абавязанні не выканаў - гарантый не даў і ні цэнта не заплаціў даверлівым беларусам за пастаўленую партыю МАЗаў і прычэпаў, па 150 шт., на суму 15 млн. 030 тыс. даляраў ЗША.

Следствам устаноўлена, што асобы, звязаныя з украінскай кампаніяй, «шляхам складання падробленых дакументаў, па якіх у ТАА «РАНТ» узнікла фіктыўная запазычанасць перад іншымі суб'ектамі гаспадарання, і далейшага іх выкарыстання ў судах, складаючы міравыя пагадненні, перадалі 100 адзінак атрыманай ад ААТ «Менскі аўтамабільны завод» аўтатэхнікі ў кошт выплаты гэтага абавязку, які значна меншы за яго кошт.

У матэрыялах крымінальнай справы паведамляецца, што «ў выніку ашуканскіх дзеянняў неўстаноўленымі асобамі ААТ «Менскі аўтамабільны завод» нанесеная матэрыяльная шкода на суму 15 млн. 030 тыс. даляраў ЗША».

Следства працягваецца.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках