19 траўня 2024, Нядзеля, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Танк збіў слуп у Менску «паводле плана»?

45
Танк збіў слуп у Менску «паводле плана»?
Фота: onliner.by

Украінцы здзіўлены каментарамі афіцыйных беларускіх СМІ.

Пра дзіўную рэакцыю беларускага афіцыёзу на гучнае ДТЗ у цэнтры Менска піша ўкраінскі публіцыст Андрэй Гальчук.

«24 чэрвеня ў цэнтры Менска адбылася генеральная рэпетыцыя парада, прысвечанага Дню Незалежнасці Беларусі. Па праспекце жвава несліся танчыкі, адзін з якіх раптам... зрэшты, глядзіце самі.

Проста цудам усё абышлося без ахвяр! Як унутры танка (хоць гэта яшчэ не факт!), так і на вуліцы, дзе гэтым слупам (ды і самім танкам!) магло папросту забіць некалькіх мірных разявак.

Але цікава не столькі само здарэнне, колькі рэакцыя на яго афіцыйных уладаў і СМІ. Прычым, тэксты на розных рэсурсах, як вы ўбачыце ніжэй, аднолькавыя. То бок, гэта быў афіцыйны прэс-рэліз, распаўсюджаны «зверху» для публікацыі.

Адным словам, паводле версіі Менгарвыканкама «дэфармавалася апора асвятлення, якая падлягала планавай замене». Як удала ўсё супала, ці не праўда? Трохі ўсе ачмурэлі, але такі ўжо быў план!

Аднак, гэта яшчэ не ўсё! Высвятляецца «аператыўна абследуюцца і ўсе іншыя апоры, якія падлягаюць замене, у мэтах іх бяспечнай эксплуатацыі».

Усё згодна з планам!

Ну і, як вы разумееце, каб зрабіць сітуацыю максімальна абсурднай, намеснік старшыні Менгарвыканкама тав. Лапцеў заявіў, што «праца па замене апор асвятлення вядзецца планава». Гэта вам, маўляў, не лапцем капусту сёрбаць!

Гэта значыць, браты-беларусы, падчас параду 4 ліпеня рэкамендую быць напагатове і трымацца ад гэтых самых апор і танчыкаў падалей. Каб не стаць раптам часткай гэтага больш чым дзіўнага плана».

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках