19 траўня 2024, Нядзеля, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гамельчука, які адслужыў у войску хочуць прыцягнуць за «ўхіленне ад прызыву»

26
Гамельчука, які адслужыў у войску хочуць прыцягнуць за «ўхіленне ад прызыву»

Улады лічаць, што малады чалавек адслужыў не ў час.

Аб парадаксальнай сітуацыі ў горадзе над Сожам напісала выданне «Гомельская праўда».

Маладога жыхара Гомеля павінны былі заклікаць служыць яшчэ ў 2013 годзе. Аднак той праз знаёмых знайшоў лекара-эндаскапіста, які за 100 даляраў зрабіў патрэбны саскоб у страўніку і тым самым дапамог дыягнаставаць язву. Дзякуючы няхітрай схеме, 23-гадовы мужчына атрымаў адтэрміноўку на год.

Дарэчы, праз год гамяльчук усё ж адслужыў ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь. А ў 2016-м на яго склалі крымінальную справу па частцы 2 артыкула 435 Крымінальнага кодэкса. За ўхіленне ад вайсковай службы мужчыну пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Як распавёў старэйшы следчы 1 следчага аддзялення Гомельскага гарадскога аддзела СК Дзмітрый Паўлючэнка, на лекара-эндаскапіста таксама распачатая крымінальная справа. За хабар ён можа быць асуджаны на тры гады.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках