19 траўня 2024, Нядзеля, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія кантралёры хочуць паклікаць на дапамогу дружыннікаў

29
Менскія кантралёры хочуць паклікаць на дапамогу дружыннікаў

Транспартнікі скардзяцца на «няўдзячную працу» і спадзяюцца на «камізэлькі- невідзімкі».

Транспартнікі мяркуюць, што безбілетны праезд у транспарце не такое злоснае парушэнне, каб уносіць усіх «зайцоў» у адзіную базу правапарушальнікаў. Хоць праца кантралёра часцяком - справа няўдзячная. Пра гэта агенцтву «Мінск-Навіны» распавёў кіраўнік кантрольна-рэвізорскай службы «Мінсктрансу» Юрый Давідовіч.

Аб цякучцы кадраў: «Няўдзячная праца»

У Менску цяпер працуе 225 кантралёраў аплаты праезду ў грамадскім транспарце. Зрэшты, гэта не аптымальная колькасць - усяму віной цякучасць кадраў праз складанасць працы.

- Аднаму стажору-кантралёру парвалі куртку, другога абразілі і збілі, трэцяга зрабілі вінаватым, на чацвёртага скардзяцца на гарачую лінію «Мінсктранса». Увогуле, няўдзячная праца, а добрых водгукаў ад пасажыраў раз, два і недалічыўся, - распавядае Юры Давыдовіч.

З ягоных слоў, на працу бяруць амаль усіх ахвотных, сярод іх нямала людзей з вышэйшай адукацыяй, «фізічна развітых». Тэрмін падрыхтоўкі і праверкі - 3 месяцы. За гэты час пачатковец праходзіць 80-гадзінную стажыроўку з больш дасведчаным калегам.

- Ён навучаецца афармляць дакументацыю, справаздачы, штрафныя квітанцыі. Праводзіць усё гэта трэба ў рамках дзейнага заканадаўства. А гэта няпроста. Як следства - застаюцца адзінкі.

Транспартнікі: можна было абысціся без унясення «зайцоў» у базу звестак

Калі чалавека штрафуюць, патрэбныя ягоныя ідэнтыфікацыйныя звесткі для ўнясення ў дзяржаўную сістэму рэгістрацыі і ўліку правапарушэнняў. Яны ёсць у пашпарце ці іншых дакументах (пасведчанне кіроўцы, пенсійнае пасведчанне, вайсковы ці студэнцкі білет - не падыходзяць).

Калі пасажыр згодны са штрафам і гатовы выплаціць яго на месцы - пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні не складаюць, толькі выдаюць квітанцыю.

- На думку кіраўніцтва «Мінсктранса», неаплачаны праезд не такое злоснае парушэнне, каб рэгістраваць чалавека ў дзяржаўнай базе звестак. Але такі закон. Мы звярталіся і да дэпутацкага корпусу, да спецыялістаў, якія займаюцца ўнясеннем змяненняў і дапаўненняў у заканадаўства. Пакуль безвынікова.

У «Мінсктрансе» наракаюць, што ў спрэчных сітуацыях міліцыю цяпер можна чакаць і некалькі хвілін, і некалькі гадзін. Хоць раней было прасцей – існавала дамаова аб супрацоўніцтве са сталічным УУС.

- Між тым нават адэкватны парушальнік правілаў праезду доўга чакаць не стане і папросту сыдзе. Даставіць асабіста парушальніка ў аддзяленне міліцыі для ўстанаўлення ягонай асобы супрацоўнікам БРЖ не заўсёды магчыма, да таго ж у іх складзе блізу 70% - жанчыны.

У гэтай сітуацыі маглі б дапамагчы дружыннікі (яны з'явіліся ў Менску з 1 сакавіка).

- Але ўсё павінна адбывацца максімальна карэктна, без цвёрдага прымусу і сілавога ўздзеяння. На гэта сыходзіць пэўны час, што таксама адбіваецца на эфектыўнасці працы кантралёраў.

Аб рэгістратарах і яркіх камізэльках

Сёння ўсе кантралёры на гарадскіх і прыгарадных маршрутах аснашчаныя відэарэгістратарамі. Запісы захоўваюцца цягам 30 дзён.

- Перш за ўсё прылады «Дазор-77» дысцыплінавалі саміх кантралёраў, бо з'явілася магчымасць візуальна адсочваць парушэнні ў іх дзейнасці. У той жа час некаторыя зайцы паводзяць сябе агрэсіўна, патрабуюць адключыць відэарэгістратар.

Са слоў Юрыя Давідовіча, адмова ад яркіх фірмовых камізэлек у кантралёраў у трамваях дала чаканы эфект.

- Цалкам магчыма, што гэтую практыку распаўсюдзім і на тралейбусы. Аднак кантралёры абавязаныя правяраць увесь наземны грамадскі транспарт. Гэта змушае іх увесь час пераапранацца. Але нават пры наяўнасці ў БРЖ бэйджаў і відэарэгістратараў фінансавыя страты нашага прадпрыемства непазбежныя. Нават у метрапалітэне яны ёсць праз ліпавых ільготнікаў і падробленыя даведкі навучэнцаў.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках