11 траўня 2024, Субота, 4:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вядомы расейскі трэнер папрасіў палітычнага прытулку ў Эстоніі

1
Вядомы расейскі трэнер папрасіў палітычнага прытулку ў Эстоніі
Міхаіл Пятроў

Вядомы пскоўскі трэнер Міхаіл Пятроў пакінуў тэрыторыю Расеі ў сувязі з магчымым пераследам.

Спартовец папрасіў палітычнага прытулку ў Эстоніі.

Як паведаміў «Пскоўскай губерні» Міхаіл Пятроў, напярэдадні ён атрымаў інфармацыю з некалькіх крыніц, што ягонай дзейнасцю зацікавіліся ў аддзеле абароны канстытуцыйнага ладу УФСБ РФ Пскоўскай вобласці, да якіх, у сваю чаргу, звярнуліся з федэральнай установы.

Як мяркуецца, сітуацыя звязаная са з'яўленнем малюнкаў на сценах штаба 76-й дэсантна-штурмавой дывізіі на вуліцы Юбілейнай у Пскове. Дзеці напісалі на сцяне вайсковай часткі «Свет без вайны» і «Вайне не», намалявалі сонца, а таксама дзяржаўныя сцягі Расеі і Украіны.

Малюнкі з'явіліся 22 чэрвеня, вайскоўцы памылі сцяну 24 чэрвеня.

«Апошнія дні атрымліваў з розных крыніц інфармацыю, якая зводзілася да агульнага: я перайшоў нейкую грань. У выніку тэрмінова давялося пакінуць тэрыторыю дзяржавы, адразу пасля трэніроўкі, вось так - з заплечнікам з кімано, у шортах і футболцы. Як мяркуецца, сітуацыю падаюць так, што, маўляў, мы з хлопцамі разам з малюнкамі рабілі нейкія экстрэмісцкія заклікі і іншае. Трызненне, у нас ёсць фатаграфіі сцен. Можа, яны і намалявалі потым, сфатаграфавалі і потым змылі, хто яго ведае? Толькі што я падаў дакументы ў дэпартамент міграцыі на палітычны прытулак. Назад не вярнуся», - распавёў «Пскоўскай губерні» Міхаіл Пятроў.

Міхаіл Пятроў - вядомы пскоўскі трэнер у спартыўных адзінаборствах. Пасля канфлікту з адміністрацыяй Пскоўскай вобласці пачаў актыўна займацца грамадскай і палітычнай дзейнасцю.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках