4 траўня 2024, Субота, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады пакінулі менчука і без $95 тысяч, і без кватэры

62
Улады пакінулі менчука і без $95 тысяч, і без кватэры

Малады чалавек «пагарэў» праз тое, што прадаў кватэру за валюту.

Як паведамілі ў Дэпартаменце фінансавых расследаванняў, 33-гадовы мянчук «пагарэў» на наяўным разліку ў замежнай валюце. $95 тыс, якія ён атрымаў за продаж кватэры, былі цалкам канфіскаваныя ў даход дзяржавы.

Мянчук застаўся без грошай і жылля. Акрамя таго, суд Першамайскага раёна ужыў да яго санкцыі адміністрацыйнага кодэксу і прысудзіў штраф сумаю 50 базавых велічынь, што на сённяшні дзень эквівалентна Br1150 (парадку $600). Падчас судовага паседжання прадавец не адмаўляў зробленага.

Мянчуку ставілася ў віну парушэнне ўказа прэзідэнта аб скупцы, продажы і абмене замежнай валюты без ліцэнзіі. Паводле дамовы куплі-продажу кватэры разлік праводзіўся ў беларускіх рублях. $95 тыс., канфіскаваныя ў прадаўца ў судовым парадку, паступяць у дзяржаўную казну.

- Угода куплі-продажу кватэры з'яўляецца законнай, іншае пытанне, што па беларускім заканадаўстве прадавец не меў права весці разлікі ў замежнай валюце, - растлумачылі Realt.by ў Дэпартаменце фінансавых расследаванняў. - Мы нікога не лавілі за руку. Фігурант праходзіў па іншай справе, звязанай з карупцыяй. Наяўнасць $95 тыс. на банкаўскім рахунку ён патлумачыў продажам кватэры. Мы перадалі матэрыялы ў суд, і суд вынес такую пастанову: канфіскаваць усю суму ў поўным аб'ёме і аштрафаваць фігуранта на 50 базавых велічынь.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках