3 траўня 2024, Пятніца, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як бізнэсовец-беларус «палюе на галовы» ва ўсім свеце

6
Як бізнэсовец-беларус «палюе на галовы» ва ўсім свеце

Сяргей Гвардзейцаў кіруе адной з найбуйнейшых у свеце аўтсорсінгавых кампаній.

Сяргей Гвардзейцаў спрабуе развязаць праблему дэфіцыту кадраў у Беларусі за кошт маладых спецыялістаў з Латвіі і іншых краін, піша «Завтра твоей страны».

У красавіку гэтага года адбыўся першы выпуск падраздзялення менскага адукацыйнага цэнтра QA Academy, створанага на базе Латвійскага ўніверсітэта. Блізу дзесяці чалавек праслухалі курс (часткова ён праходзіў у аўдыторыях, часткова - онлайн) аб асновах тэставання праграмнага забеспячэння і здалі іспыты. Наступны курс QA Academy на базе Латвійскага ўніверсітэта стартуе восенню гэтага года.

QA Academy - гэта міжнародны адукацыйны цэнтр падрыхтоўкі тэстыравальнікаў праграмнага забеспячэння, які быў адкрыты ў Менску ў 2008 годзе на базе кампаніі A1QA.

A1QA у сваю чаргу, з'яўляецца адной з найбуйнейшых кампаній для гарантавання якасці праграмнага забеспячэння ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Як і Itansition, яна кантралюецца Сяргеем Гвардзейцавым.

Першапачаткова галоўнай задачай акадэміі была падрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў кампаніі для працы на ўнутраных праектах. З 2013 года поле дзейнасці QA Academy пашырылася на іншыя краіны, і цяпер вучыцца ў ёй можа кожны ахвотны.

Як сказана на афіцыйным сайце акадэміі, сёння на дыстанцыйных курсах QA Academy навучаюцца студэнты з Латвіі, Літвы, Эстоніі, Беларусі, Расеі, Чэхіі, Грэцыі, ЗША і іншых краін. З 2017 года на базе Латвійскага ўніверсітэта» QA Academy арганізаванае камбінаванае навучанне.

Адзначаецца, што пасля заканчэння навучання найлепшыя студэнты атрымаюць «прапановы аб стажыроўцы з далейшымі магчымасцямі працаўладкавання ў адной з кампаній-партнёраў QA Academy».

Найбольш актыўная QA Academy ў Латвіі, куды ў 2016 годзе пераехаў заснавальнік і асноўны ўладальнік Itransition і A1QA Сяргей Гвардзейцаў. Пераезд бізнэсоўца, як паведамлялася, быў звязаны «з развіццём еўрапейскага кірунку бізнэсу». Планавалася, што Сяргей Гвардзейцаў будзе займацца «адкрыццём латвійскага офіса кампаніі, а таксама пытаннямі наладжвання стратэгічных сувязяў у рэгіёне».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках