4 траўня 2024, Субота, 6:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Следчы - збітаму назіральніку: Гэта ты так ўпаў няўдала?

11
Следчы - збітаму назіральніку: Гэта ты так ўпаў няўдала?

Збітаму назіральніку «Вясны» адмовілі ў распачынанні крымінальнай справы супраць МУС.

Старэйшы следчы Першамайскага раённага аддзела Следчага камітэта г. Менска Рабцаў А.А., які праводзіў праверку, апытаў маладога чалавека і заключыў:

«Падчас праведзенай праверкі довады Лойкі А. аб неправамерных дзеяннях супрацоўнікаў міліцыі не знайшлі свайго пацверджання. У цяперашні час пры такіх абставінах у дзеяннях супрацоўнікаў міліцыі адсутнічаюць прыкметы складу злачынства».

Следчы пастанавіў у распачынанні крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі па заяве Лойкі А. аб нанясеннi яму цялесных пашкоджанняў адмовіць за адсутнасцю грамадска-небяспечнага ўчынку, піша «Весна».

Аляксей Лойка адзначае, што пасля затрымання 25 сакавіка, ён быў дастаўлены ў бальніцу, дзе правёў дзевяць дзён. Медыкі ўстанавілі ў назіральніка закрытую чэрапна-мазгавую траўму, страсенне галаўнога мозгу, удар ў вобласці паясніцы, сінякі мяккіх тканак галавы, перадплеччаў і мяккіх тканак рук. Аляксей Лойка напісаў заяву на неправамерныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі і АМАПу, якія праводзілі яго і іншых назіральнікаў затрыманне, і прайшоў судова-медыцынскае абследаванне. Пасля чаго яму тэлефанавалі з РУУС і намагалі на тым, каб ён забраў сваю заяву.

Малады чалавек распавёў:

«Я хадзіў да следчага, прасіў азнаёміць з матэрыяламі праверкі і вынікамі судова-медыцынскай экспертызы, але ён мне адмовіў, спаслаўшыся на тое, што азнаямленне не прадугледжанае. Я ўдакладніў, ці былі ўстаноўленыя асобы, якія мяне збілі, следчы сказаў, што так, але гэтыя асобы засакрэчаныя. Таксама я прасіў следчага апытаць сведкаў з майго боку, якія бачылі затрыманне, аднак, і гэтага следчы не зрабіў.

Відавочна, што ён не быў зацікаўлены ў ацэнцы правамернасці дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі. А толькі цынічна пажартаваў, спытаўшы: «Гэта ты так ўпаў няўдала, або па табе прабегся АМАП, калі штурмаваў кватэру?»

У вынесенай пастанове Рабцаў А.А. наогул ні слова не сказаў пра тое, ці ўжывалася да мяне фізічная сіла ці не, наколькі наогул дзеянні супрацоўнікаў міліцыі былі законнымі.

Цікава, што пры апытанні следчы ў мяне пацікавіўся, чаму менавіта я пайшоў адчыняць дзверы, спытаў, ці выкрыкваў я лозунгі ў кватэры, ці друкаваў улёткі і ці рыхтаваў масавыя беспарадкі».

З такім рашэннем Следчага камітэта Аляксей Лойка не згодны, мяркуе, што праверка была праведзеная павярхоўна і плануе звярнуцца са скаргай у пракуратуру Першамайскага раёна г. Менска.

Нагадаем, 25 сакавіка падчас налёту на офіс ПЦ «Вясна» на праспекце Незалежнасці, 78а былі затрыманыя 57 чалавек - праваабаронцы, назіральнікі, журналісты, у тым ліку замежныя, якія прыйшлі на інструктаж па маніторынгу акцыі да Дня Волі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках