26 красавiка 2024, Пятніца, 12:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску затрымалі 58 праваабаронцаў

31
У Менску затрымалі 58 праваабаронцаў

Удзень 25 сакавіка прыкладна а 13 гадзіне ў офіс, дзе знаходзіцца грамадская прыёмная праваабарончага цэнтра «Вясна», уварваліся супрацоўнікі АМАПу.

Пра гэта паведамляе сайт арганізацыі.

Людзей паклалі тварам на падлогу. «На офісе ўзламаныя дзверы, плануецца ператрус», — піша «Вясна» у Твітэры.

«Насупраць пад'езда белы аўтобус з вялікай колькасцю міліцыі. Двор фактычна аточаны», — пішуць на сайце «Вясны».

Са слоў відавочцаў, а 13.20 з офіса пачалі выводзіць людзей. Акрамя супрацоўнікаў АМАПу заўважаныя людзі ў форме Следчага камітэта.

Са слоў тых, каго выводзяць — унутры будынка знаходзіліся 58 чалавек, у тым ліку журналісты і праваабаронцы. Усіх садзяць у аўтобус.

З онлайн-трансляцыі журналісткі Адарьі Гуштын вынікае, што сярод затрыманых ёсць грамадзяне Францыі ды Расеі. З іх слоў, яны прыехалі ў Менск для назірання за мітынгамі. Гэтую інфармацыю таксама пацвердзіў праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

У ліку затрыманых — міжнародныя назіральнікі, а таксама кіраўнік Беларускага Хельсінскага камітэта Алег Гулак, юрыстка «Вясны» Наста Лойка. Таксама абарвалася сувязь з кіраўніком «Вясны» Алесем Бяляцкім.

Прычыну затрыманняў нікому не тлумачаць.

Усяго ў офісе затрыманыя 58 чалавек.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках